Byzantinische Zeitschrift (скар. BZ і ByzZ) - адзін з вядучых навуковых часопісаў па візантыністыцы. Часопіс заснаваў Карл Крумбахер у 1892 годзе.

Часопіс публікуе артыкулы, якія ахопліваюць увесь спектр тэм з візантыйскай гісторыі і культуры (гісторыя, крыніцазнаўства, гістарычная геаграфія, багаслоўе, літаратуразнаўства, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, археалогія, гісторыя мастацтва). У часопісе збіраюць і сістэматызуюць бібліяграфічную інфармацыю пра ўсю навуковую літаратуру, выдадзеную ў свеце ў галіне візантыністыкі. Часопіс падзяляецца на тры секцыі:

  1. артыкулы;
  2. рэцэнзіі;
  3. бібліяграфія, паведамленні, некралогі.

Выходзіць штогод у двух сшытках, якія складаюць адзін том. Часопіс часова не выдавалі падчас Першай і Другой Сусветных войнаў. У 2010 годзе выйшаў 103 том часопіса.

Першым галоўным рэдактарам часопіса быў Карл Крумбахер (1892-1909). Пасля яго смерці выдаўцамі Byzantinische Zeitschrift былі: Паўль Марк  (ням.) (1909-1927) і Аўгуст Гейзенберг  (укр.) (1910-1930); Франц Дзюльгер  (ням.) (1928-1963); Ганс-Георг Бек  (укр.)  (1964-1977), Фрыдрых Вільгельм Дайхман  (ням.) (1964-1980) і Герберт Хунгер (1964-1980); Армін Голвег  (ням.)  (1978-1980); Пітэр Шрайнер (1991-2004); Альбрэхт Бергер  (ням.)2001).

На сённяшні дзень рэдакцыя часопіса знаходзіцца ў Мюнхене пры Інстытуце візантыністыкі, навагрэчаскіх даследаванняў і візантыйскага мастацтва (Institut für Byzantinistik, Neogräzistik und Byzantinische Kunstgeschichte) Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна. Часопіс друкуюць у выдавецтве Walter de Gruyter (Германія).

Выдаўцы часопіса таксама выдаюць базу дадзеных бібліяграфіі па візантыністыцыByzantinische Zeitschrift-Bibliographie. Бібліяграфічныя запісы, якія змяшчаюцца ў часопісе, змяшчаюць у базу дадзеных, якую выдаюць на CD. У базе бібліяграфічныя запісы падзелены на 14 прадметных абласцей і да многіх з іх прыкладзены анатацыі або каментары. Існуе магчымасць пошуку бібліяграфіі па розных крытэрыях. У 2005 годзе выйшла трэцяе выданне CD, якое змяшчае прыкладна 63 000 бібліяграфічных запісаў з нумароў часопіса 83 (1990) — 97(2004) [1].

Дадаткова да часопіса выдаюць серыю Byzantinisches Archiv1898) і Supplementum bibliographicum1994).

Зноскі

Спасылкі правіць