Catholicae fidei — папскае брэвэ ад 7 сакавіка 1801 г., якім Пій VII пацвердзіў існаванне езуітаў у межах Расійскай імперыі. Дакумент стаў першым важным крокам папства да аднаўлення Таварыства Ісуса ва ўсім свеце. Апублікаванне брэвэ стала станоўчым адказам нядаўна абранага (14 сакавіка 1800 г.) рымскага пантыфіка на просьбу імператара Паўла І аднавіць Таварыства Ісуса, каб спыніць паток бязбожнасці, асветніцкіх ідэй і якабінства, што прарываюцца ў межы расійскай дзяржавы.

Catholicae fidei
Назва лац.: Catholicae fidei
Аўтар Пій VII
Дата публікацыі 7 сакавіка 1801

Змест брэвэ

правіць

Брэве было фармальна адрасавана «Улюбёнаму сыну Францішку Караў, Прэсвітару і Настаяцелю Кангрэгацыі Таварыства Ісуса ў Расійскай Імперыі». У дакуменце Папа падкрэсліў важнасць спраў, якія здзейснілі былыя езуіты дзеля каталіцкай веры, і неабходнасць забяспечыць іх далейшае існаванне на карысць каталікам Расійскай імперыі. Аддаўшы належнае рэкамендацыі і просьбе імператара, Пій VII заявіў, што ідзе ёй насустрач, г.зн. дазваляе аб’яднацца ўсім езуітам, якія пражываюць у Расіі, а таксама тым, хто туды прыедзе. Галавой Таварыства Ісуса ў Расіі Папа прызначыў Францішка Караў. Акрамя таго, Папа надзяліў Таварыства ўсімі паўнамоцтвамі, каб засноўваць калегіумы, даваць юнацтву асвету, рэлігійнае і навуковае выхаванне, а таксама з дазволу мясцовых ардынарыяў выкладаць таемствы.

Брэвэ ўяўляла сабой кананічнае зацвярджэнне Таварыства Ісуса ў Расіі, а не нейкага новага ордэна. З таго часу Генеральны вікарый стаў Генеральным вікарыем ордэна — але толькі ў Расійскай імперыі. На той час у межах дзяржавы налічвалася 244 езуіта (107 святароў, 81 схаластык і 56 братоў). Амаль усе члены ордэна знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. Толькі 10 езуітаў працавалі ў Пецярбургу, а ашчэ 2 — у Італіі.

Значэнне

правіць

Дакумент быў сустрэты ў Еўропе неадназначна. Іспанскія Бурбоны былі раз’юшаныя гэтым рашэннем папы. Аднак падобны просьбы ўжо паступалі ў бок Свяцейшага прастола. Герцаг Пармскі Фердынанд, які таксама належаў да таго ж манаршага дому, напрыклад, яшчэ ў 1793 г. запрашаў з Расіі да сябе ў краіну ўцалелых езуітаў.

Брэвэ аказала значны ўплыў на далейшае ўмацаванне пазіцый Таварыства Ісуса у Расійскай імперыі і спрыялі росквіту езуіцкай супольнасці і езуіцкіх школ на тэрыторыі Беларусі. Наступнае дзесяцігоддзя адзначана цэлай хваляй прашэнняў, накіраваных у Полацк былымі членамі ордэна з краін Еўропы і ЗША, якія жадалі далучыцца да Таварыства Ісуса ў Расіі. З іншага боку, назіраўся ўздым місіянерскага энтузіязму ў саміх беларускіх езуітаў. Гэтыя працэсы спрыялі падрыхтоўцы канчатковага аднаўлення Ордэна езуітаў па ўсім свеце.

Літаратура

правіць
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.