Chevrolet Avalanche
Агульныя даныя
Вытворца: Chevrolet
Выпуск: 20012013

Chevrolet Avalancheпікап, які вырабляўся General Motors на базе Chevrolet Suburban з 2001 па 2013 год.

Было выраблена больш за 580 000 аўтамабіляў[1].

Chevrolet Avalanche GMT 800 (2001—2006)Правіць

 
Chevrolet Avalanche (2001—2006)

Прататып пікапа на платформе Chevrolet Suburban быў прадстаўлены ў студзені 2000 года, а ў наступным годзе была пачата серыйная вытворчасць. Прапаноўваўся ў двух асноўных версіях — 1500 і 2500 (базавая і "heavy duty"). Аўтамабіль меў суцэльны корпус, прычым для павелічэння грузавога адсека магчыма было скласці задняе сядзенне і прыбраць заднюю сценку кабіны.

Рухавікі серыі Vortec — 5,3-літровы (290 к.с. і 441 Н·м) і 8,1-літровы (340 к.с. і 617 Н·м). Акрамя задняга, быў даступны прывад на чатыры колы. Паўнапрывадная трансмісія Autotrac Active 4WD — з падлучальным з дапамогай муфты пярэднім мастом, 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач і двухступеньчатым дэмультыплікатарам. Падвескі колаў — спружынныя, незалежная пярэдняя і залежная задняя.

БяспекаПравіць

Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2003[2]
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары      
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары      
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары не ацэньвалася
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары не ацэньвалася
Бяспека пры перавароце      

Chevrolet Avalanche GMT 900 (2006—2013)Правіць

 
Chevrolet Avalanche (2006—2013)
 
Chevrolet Avalanche Z71 Black Diamond

Другое пакаленне дэбютавала ў 2006 годзе.

Рухавікі — V8 аб'ёмам 5,3 літры магутнасцю 320 к.с. і аб'ёмам 6,0 літраў магутнасцю 355 к.с. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, аўтаматычная[3].

У 2013 годзе выпуск быў спынены. Завяршэнне выпуску было адзначана спецыяльнай лімітаванай серыяй Black Diamond[1].

БяспекаПравіць

Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2007[4]
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары      
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары      
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары      
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары      
Бяспека пры перавароце      

Продажы ў ЗШАПравіць

Статыстыка продажаў у ЗША
2001[5] 2002[5] 2003[6] 2004[6] 2005[7] 2006[7] 2007[8] 2008[8] 2009[9] 2010[10] 2011[11] 2012[12] 2013[12]
52 955 89 372 93 482 80 566 63 186 57 076 55 550 35 003 16 432 20 515 20 088 23 995 16 986

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Chevrolet Avalanche готовится уйти на "пенсию" (руск.) . abw.by (17 красавіка 2012). Праверана 8 снежня 2019.
  2. 2003 CHEVROLET AVALANCHE 4 DR (англ.) . nhtsa.gov (20 студзеня 2003). Праверана 8 снежня 2019.
  3. Chevrolet Avalanche LT 2007 (руск.) . zr.ru (9 верасня 2007). Праверана 8 снежня 2019.
  4. 2007 CHEVROLET AVALANCHE 4-DR W/SAB (англ.) . nhtsa.gov. Праверана 8 снежня 2019.
  5. 5,0 5,1 GM Reports Best December Sales Since 1979. Media.gm.com (3 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2009. Праверана 8 жніўня 2009.
  6. 6,0 6,1 GM Reports December 2005 and Year Results. The Auto Channel (5 студзеня 2006).
  7. 7,0 7,1 GM Reports 341,327 Deliveries In December. GM Communications (3 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2009. Праверана 8 жніўня 2009.
  8. 8,0 8,1 GM Reports 221,983 Deliveries In December; 2,980,688 Vehicles Sold In 2008. GM Communications (5 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2009. Праверана 8 жніўня 2009.
  9. http://media.gm.com/content/Pages/news/us/en/2010/Jan/0105_Dec_Sales/_jcr_content/iconrow/textfile/file.res/Deliveries%20December%2009.xls
  10. December 2010 Sales: General Motors - Cheers & Gears Forums (англ.) . Cheersandgears.com. Праверана 8 снежня 2019.
  11. GM’s U.S. Sales Increase 5 Percent in December (англ.) . gm.com (4 студзеня 2012). Праверана 8 снежня 2019.
  12. 12,0 12,1 GM U.S. Deliveries for December 2013 (англ.) . gm.com. Праверана 8 снежня 2019.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць