«Dana Mall» («Дана Мол») — гандлёва-забаўляльны цэнтр у Мінску. Найбуйнейшы дзеючы ГЗЦ у Беларусі.

Dana Mall
Размяшчэнне Беларусь Беларусь, Мінск
Адрас вул. Пятра Мсціслаўца, 11
Дата адкрыцця 27 студзеня 2017
Вэб-сайт dana-mall.com

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 2016 годзе ў рамках узвядзення жылога комплексу «Маяк Мінска». Праект рэалізаваны сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Белинте-Роба»[1], якое ўваходзіць у групу кампаній Dana Holdings[2].

2 лістапада 2016 года адкрыліся для пакупнікоў гіпермаркет гандлёвай сеткі Green і падземны паркінг[3]. Урачыстая цырымонія адкрыцця ўсяго комплексу, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Сербіі Андрэй Кабякоў і Аляксандр Вучыч, адбылася 27 студзеня 2017 года[4].

Апісанне правіць

  Вонкавыя выявы
ГЗЦ «Dana Mall»
  Фасад ГЗЦ
  Экстэр’ер у цёмны час сутак
  Навагодні інтэр’ер

Доўгі чырвона-зялёны фасад «Дана Мол» з крывалінейнай паверхняй[1] выцягнуты ўздоўж праспекта Незалежнасці. Трохпавярховы гандлёва-забаўляльны цэнтр, маючы агульную плошчу 97 тысяч м², з’яўляецца самым вялікім у Беларусі[5]. Акрамя крам, маецца фудкорт, дзіцячы забаўляльны цэнтр, кінатэатр, трэнажорная зала[6].

Крытыка правіць

Беларускі партал Onliner.by уключыў гандлёва-забаўляльны цэнтр у свой спіс дзесяці горшых сучасных будынкаў горада Мінска[7]. Як адзначала доктар мастацтвазнаўства Ала Шамрук, прамалінейная сімволіка і каларыстычнае рашэнне збудавання разбурылі сімвалічнае значэнне ансамбля 1970-х гадоў, які выступаў у якасці «ўязной брамы» беларускай сталіцы[8].

Заўвагі правіць

  1. а б Антоненко и др. 2020.
  2. Застройка Октябрьской площади в Минске: бизнес-апартаменты, бутики и панорамный ресторан. БЕЛТА (29 снежня 2016). Праверана 31 студзеня 2024.
  3. Лора Нагапетян. Dana Mall оживает. Сегодня на первом этаже торгового центра заработал гипермаркет Green. Onliner.by (2 лістапада 2016). Праверана 31 студзеня 2024.
  4. Николай Градюшко. В Минске торжественно открыли Dana Mall. Как выглядит торговый центр внутри сегодня. Onliner.by (27 студзеня 2017). Праверана 28 студзеня 2024.
  5. ТОП-10 крупнейших торговых центров Беларуси. belretail.by (8 жніўня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Локотко 2021, с. 81.
  7. darriuss. Красавцы и чудовища: топ лучших и худших современных зданий Минска. Onliner.by (6 студзеня 2017). Праверана 28 студзеня 2024.
  8. Шамрук 2023, с. 150.

Літаратура правіць

  • Локотко А. И. «В музыке летящих ракет...»: (космос в зеркале авангардной архитектуры) = "The music of rockets rushing into the sky...": (the cosmos in the mirror of avant-garde architecture). — Минск: Беларуская навука, 2021. — 94 с. — ISBN 978-985-08-2689-3.
  • Республика Беларусь – 25 лет созидания и свершений. В 7 т. / М. Н. Антоненко [и др.] ; редсовет: В. П. Андрейченко [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2020. — Т. 4. Агропромышленный комплекс. Архитектура и градостроительство. Беларусь на мировой арене. — 733 с. — ISBN 978-985-08-2534-6.
  • Шамрук А. С. Искусство архитектуры информационной эпохи / Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы». — Минск: Беларуская навука, 2023. — 269 с. — ISBN 978-985-08-2957-3.