Адкрыць галоўнае меню

Das Parlament — палітычная газета, выдавалася з 1952 да 2000 Федэральнцым цэнтрам па палітычнай адукацыі, а з 1 студзеня 2001 года выдаецца нямецкім Бундэстагам. Выходзіць па панядзелках пасля завяршэння пленарнага тыдня — па асаблівых падзеях часцей. Друкуе пераважна матэрыялы на палітычную тэматыку. Тыраж продажу — 9305 асобнікаў, тыраж распаўсюду — каля 60.000.

Асноўная ўвага надаецца нямецкай унутранай палітыцы. Прыкладна чвэрць матэрыялаў адводзіцца пад спецыяльныя тэмы (дасье), астатнія матэрыялы прысвечаны розным актуальным сацыяльна-палітычным і гістарычным тэмам, якія тычацца працы Бундэстага альбо мінулага ФРГ. Рэгулярна публікуюцца агляды спецыялізаванай літаратуры. Мае дадатак Aus Politik und Zeitgeschichte.