Die Brücke

нямецкая мастацкая група

«Мост» (ням.: Die Brücke) — аб’яднанне мастакоў, заснаванае 7 чэрвеня 1905 года ў Дрэздэне студэнтамі архітэктурнага факультэта Вышэйшага тэхнічнага вучылішча Эрнстам Людвігам Кірхнерам, Эрыхам Хекелем, Карлам Шміт-Ротлуфам і Фрыцам Блейлем. «Мост» ставіў сваёй мэтай «прыцягнуць да сябе ўсе рэвалюцыйныя і наватарскія элементы». Мастакі «Моста», у лік якіх уваходзілі таксама Ота Мюлер і Макс Пехштэйн, былі яскравымі прадстаўнікамі нямецкага экспрэсіянізму ў жывапісе і асабліва ў гравюры на дрэве.

Die Brücke
Дата заснавання / стварэння 7 чэрвеня 1905
Выява
Заснавальнік Фрыц Блейль, Erich Heckel[d], Эрнст Людвіг Кірхнер і Карл Шміт-Ротлуф
Мастацкі кірунак expressionism[d]
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Наступны ў спісе Dresdner Sezession[d]
Дата заканчэння 1913
Быў натхнёны Альбрэхт Дзюрэр, Маціяс Груневальд, Лукас Кранах Старэйшы і прымітывізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы