Карл Шміт-Ротлуф

Карл Шміт-Ротлуф (ням.: Karl Schmidt-Rottluff, сапраўднае імя Карл Шміт (ням.: Karl Schmidt); 1 снежня 1884, Ротлуф, Каралеўства Саксонія — 10 жніўня 1976, Заходні Берлін) — нямецкі мастак-экспрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў мадэрнізму ў жывапісе.

Карл Шміт-Ротлуф
ням.: Karl Schmidt-Rottluff
Karl Schmidt Rottluff.jpg
Імя пры нараджэнні ням.: Karl Schmidt
Род дзейнасці скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, графік, ілюстратар, літограф, дызайнер, Q686932?, рысавальнік
Дата нараджэння 1 снежня 1884(1884-12-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1976(1976-08-10)[4][1][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў мястэчку Ротлуф каля Хемніцы (цяпер у складзе Хемніца). У 1901 годзе пачаломся сяброўства з Эрыхам Хекелем. У 1905 годзе паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Дрэздэне, 7 чэрвеня заснаваў разам з Фрыцам Блейлем, Эрнстам Людвігам Кірхнерам і Хекелем мастацкую групу «Мост» (ням.: Die Brücke). У 1906 годзе запрашае ў «Мост» Эміля Нольдэ, у Гамбургу знаёміцца з Шыфлерам і Шапірэ. У 1907—1912 гадах рабіў летнія паездкі ў Дангаст, дзе шмат маляваў. У 1911 годзе падарожнічаў па Нарвегіі. У 1912 годзе пераехаў у Берлін, знаёміцца і сябруе з Ліянелем Фейнінгерам, удзельнічаў у выставе «Зондэрбунд» у Кёльне, паездкі ў Італію, Парыж і Далмацыю. У 1913 годзе адбыўся распад групы «Мост». У 1915—1918 гадах удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, ваяваў салдатам на тэрыторыі Расійскай імперыі. У 1918 годзе пабраўся шлюбам з Эмі Фрыш. У 1918—1921 гадах — член «Рабочага савета па мастацтве», супрацоўнік часопіса «Акцыя». У 1918—1943 гадах жыў у Берліне, штогадовыя паездкі на Балтыйскае мора, дзе мастак шмат працаваў. У 1931—1933 гадах — член Прускай Акадэміі мастацтваў. У 1933 годзе быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго працы заставаліся ў музеях да Алімпійскіх гульняў 1936 года, падчас якіх у галерэі ім. Фердынанда Мёлера (Ferdinand Möller Galerie) былі прадэманстраваны 70 яго акварэляў. У тым жа годзе ён выстаўляўся ў Галерэі Вестэрман (Westermann Gallery) у Нью-Ёрку. У лютым-сакавіку 1937 г. яшчэ 40 акварэляў былі выстаўлены ў Берліне, у галерэі ім. Карла Буххольца.

У ліпені 1937 года 25 карцін, 24 малюнкі і 2 яго акварэлі аказваюцца ў Мюнхене, на выставе «Дэгенератыўнае мастацтва».

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Karl Schmidt-Rottluff
  3. Karl Schmidt-Rottluff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118759795 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118759795 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.