Die Presse — аўстрыйская ліберальная газета, належыць Styria Media Group. Выходзіць штодзённа (акрамя нядзелі) на 32 палосах, у суботу на 50. Галоўны рэдактар з 2012 года — Райнер Новак.

Die Presse
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
ням.: Die Presse
Тып штодзённая газета[d] і newspaper of record[d]
Фармат шырокафарматная[d]
Выдавец выдавецкая кампанія Die Presse[d]
Рэдактар Райнер Новак[d]
Заснавана 1848
Мова нямецкая
Галоўны офіс
Вэб-сайт diepresse.com (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавана ў часы Рэвалюцыі 1848-49 гадоў прадпрымальнікам Аўгустам Цангам па прыкладзе парыжскай La Presse — першы нумар выйшаў 3 ліпеня.

Пасля аншлюсу з нацысцкай Германіяй 12 сакавіка 1938 года 22 рэдактараў-яўрэяў з 37 звольнілі. Газета знаходзілася пад кантролем нацыстаў і была адасоблена ад выдавецтва Oesterreichische Journal A.G.

31 студзеня 1939 аб’яднана з «Neuen Wiener Journal» пад назвай «Neuen Wiener Tagblatt». 26 студзеня 1946 года аднавіла выданне, з 19.10.1948 года выдаецца штодзённа.

Сучасная газета асвятляе пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, эканомікі, спорта, друкуе фельетоны.

Літаратура правіць

  • Adam Wandruska: Geschichte einer Zeitung. Presse Druck, Wien 1958
  • Andreas Unterberger und Julius Kainz: 150 Jahre „Die Presse“. Holzhausen, Wien 1998, ISBN 3-900518-83-1