Палац Тыберыя

(Пасля перасылкі з Domus Tiberiana)

Палац Тыберыя (лац.: Domus Tiberiana) — палац на Палаціне, пабудаваны імператарам Тыберыем.

RomaPalatinoClivusVictoriaeDomusTiberiana.JPG

Палац размяшчаўся паміж храмам Вялікай Маці і Рымскім форумам. Першапачаткова палац уяўляў сабою сціплы будынак, які аб'ядноўваў некалькіх дамоў рэспубліканскага перыяду. Пры Калігуле будынак быў пашыраны.

У 80 годзе пры пажары домус быў разбураны, пры наступных пабудовах Даміцыяна — палацы Флавіяў і палацы Аўгустаў выкарыстоўваліся толькі часкі згарэлага палаца Тыберыя, першым чынам сцены.

У XVI стагоддзі на месцы развалін былі разбіты Фарнезскія сады, якія сёння замінаюць раскопкам палаца.

ЛітаратураПравіць