Eŭropo - Demokratio - Esperanto

Eŭropo — Demokratio — Esperanto (Еўропа — Дэмакратыя — Эсперанта) ці E°D°E° — палітычны рух, які прымае ўдзел у еўрапейскіх выбарах. Аснова платформы руха — увядзенне эсперанта ў якасці афіцыйнай мовы ў ЕС з мэтай спрыяння моўнаму адзінству ў саюзе.

Еўропа - Дэмакратыя - Эсперанта
Eŭropo - Demokratio - Esperanto
Выява лагатыпа
Дата заснавання 2003
Штаб-кватэра Страсбург, Францыя
Краіна
Ідэалогія лінгва-дэмакратыя
Сайт e-d-e.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Eŭrope — Démokratie — Espéranto» ўпершыню прыняў удзел у выбарах у Еўрапейскі парламент у 2004 годзе ва Францыі. Нямецкаму філіялу, «Eŭropa — Demokratie — Esperanto» у сувязі з познім стартам, не атрымалася сабраць неабходныя для ўдзелу ў выбарах у Германіі 4000 подпісаў, нягледзячы на інтэнсіўныя намаганні. Асноўная мэта руха — развіццё эсперанта ў ЕС. У сярэднятэрміновай перспектыве, партыя жадае ўвядзення эсперанта ў агульнаеўрапейскіх школах, а ў доўгатэрміновай — прыняцце эсперанта ў якасці афіцыйнай мовы ЕС. Для дасягненя гэтых мэт E°D°E° намагаецца мець спісы кандытатаў ва ўсіх краінах-членах ЕС. На гэты момант, філіялы ёсць толькі ў Францыі і Германіі. У 2004 годзе партыя атрымала у Францыі 0,14 % галасоў, у 2009 — у Францыі — 0,14 % У Германіі — 0,045 % галасоў.

Платформа правіць

Рух накіраваны на садзейнічанне «сапраўднай еўрапейскай міжнароднай дэмакратыі». Галоўныя прынцыпы:

  • Першым крытэрыем дэмакратыі з’яляецца права выказваць свае думкі
  • Дэмакрарыя забяспечвае і развівае сордкі для мірных і канструктыўных абмеркаванняў
  • Дэмакратыя гарантуе павагу праў меншасцей.
  • Павага правоў чалавека