Eläkeläiset (фін. «Пенсіянеры») — фінскі ансамбль, які грае музыку ў стылі хумпа. Утварыўся ў 1993 годзе. На працягу існавання ансамбля яго склад перажываў некаторыя змены, але найбольш сталымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Оні Варыс (клавішныя, вакал), Марці Варыс (бас-гітара, вакал), Петэры Халанен (клавішныя, гітара, вакал), Ласі Кінунен (акардэон, вакал) і Крысціян Воўцілайнен (ударныя, вакал). Акрамя братоў Варыс і Воўцілайнена, ля вытокаў стварэння гурта стаяў гітарыст Петэры Тэравя. Тэхнічным забеспячэннем гурта займаюцца Ільмары Койвулухта (гукарэжысура і транспарт) і Пека Ёкінен (мастацкае афармленне).

Eläkeläiset
Elakelaiset on strage.jpg
Eläkeläiset на «сцэне» падчас выступу ў Германіі ў 2004
Асноўная інфармацыя
Жанры хумпа[d]
Гады 1993-
Краіна Flag of Finland.svg Фінляндыя
Горад Ёэнсуу
Мова песень фінская
Лэйблы Nordic Notes[d][1]
humppa.com
Commons-logo.svg Eläkeläiset на Вікісховішчы

МузыкаПравіць

«Eläkeläiset» выконваюць пераважна кавер-версіі вядомых рок- і поп-хітоў, апрацаваныя ў манеры хумпа або больш павольнай енка. Пры гэтым кампазіцыі забяспечваюцца новымі фінскімі тэкстамі і назвамі, і апазнаць арыгінал часам бывае амаль немагчыма. Да альбома «Werbung, Baby!» (1999) назвы ўсіх кампазіцый ансамбля ўтрымлівалі кампанент Humppa, Jenkka або Polkka.

Энергічная, поўная бліскучага гумару манера выканання зрабіла «Eläkeläiset» папулярнымі далёка за межамі Фінляндыі. З гэты гуртам звязваюць новы ўсплёск цікавасці да хумпы ў канцы XX стагоддзя.

ДыскаграфіяПравіць

LPПравіць

  • Joulumanteli (1994, існуе толькі ў магнітафонным запісе)
  • Humppakäräjät (1994, альбом)
  • Humpan Kuninkaan Hovissa (1995, альбом)
  • In Humppa We Trust (1996, канцэртны альбом)
  • Humppamaratooni (1997, альбом)
  • Werbung, Baby! (1999, альбом)
  • Humpan Kuninkaan Hovissa (2000, альбом)
  • Humppa-Akatemia (2000, падвойны альбом)
  • Humppa Till We Die (2000, CD)
  • Humppa! (2001, альбом)
  • Pahvische (2002, альбом)
  • Humppaelämää (2003, альбом)
  • Humppasirkus (2006, альбом)
  • Humppakonsertto (2007, канцэртны альбом)
  • Humppa United (2008, альбом)

EPПравіць

  • Humppalöyly (1995, EP)
  • Humppaorgiat (1999, EP, утрымлівае нецэнзурныя песні)
  • Jenkkapolkahumppa (2001, EP)
  • Joulutorttu (2002, EP)
  • Katkolla Humppa (2003, EP)
  • Keväthumppa (2003, EP)
  • Das Humppawerk (2006, EP)
  • Ukki, mita oli jenkka? (2009, EP)

СінглыПравіць

  • Pyjamahumppa (1995)
  • Dementikon Keppihumppa / Take Me To The City (1997)
  • Sensational Monsters Of Humppa (1998)
  • Huipputähtien Ykköshitit (1999)
  • Ja Humppa Soi (2000)

СпасылкіПравіць

  1. Discogs — 2000. Праверана 11 лістапада 2020.