«El cóndor pasa» (бел.: Палёт кондара) — песня з аднаіменнай сарсуэлы, напісаная перуанскім кампазітарам Даніэлем Роблесам у 1913 на матыў традыцыйных народных мелодый жыхароў Анд.

У 1960-х група «Los Incas» выступіла з гэтай песняй у Парыжы, дзе як пачуў Пол Сайман, які пазней напісаў кавер-версію з новымі словамі. Песня стала сусветна вядомай дзякуючы выхаду ў альбоме Саймана і Гарфанкеля «Bridge Over Troubled Water» у 1970 пад назвай «El Condor Pasa (If I Could)».

У 2004 песня «El Condor Pasa» была прызнаная нацыянальным здабыткам і культурнай спадчынай Перу.

Арыгінальны тэкст (на мове кечуа) правіць

Yaw kuntur llaqtay urqupi tiyaq
maymantan qawamuwachkanki,
kuntur, kuntur
apayllaway llaqtanchikman, wasinchikman
chay chiri urqupi, kutiytan munani,
kuntur, kuntur.

Qusqu llaqtapin plaza-challanpin
suyaykamullaway,
Machu piqchupi Huayna piqchupi
purikunanchiqpaq.

Пераклад правіць

О, магутны Кондар, уладар нябёсаў,
аднясі мяне дамоў, на вяршыні Андаў!
О, Кондар!
Я хачу вярнуцца ў родныя мясціны,
каб быць разам з маімі братамі інкамі.
Аб гэтым я больш за ўсё сумую.
О, Кондар!

Чакайце мяне ў Куска, на галоўнай плошчы,
І мы зможам разам
прагуляцца ў Мачу-Пічу і Гаяна-Пічу.