Ferrari S.p.A. (коратка: Ferrari — бел.: «Ферары») — італьянская кампанія, што выпускае спартыўныя аўтамабілі і знаходзіцца ў Маранела. Заснаваная ў 1929 годзе Энца Ферары як Scuderia Ferrari, кампанія фундавала гоншчыкаў і вырабляла гоначныя машыны да 1947 года. З 1947 года пачала выпуск «дарожных» (англ.: street-legal) спартыўных аўтамабіляў пад маркай «Ferrari S.p.A.». На працягу ўсёй сваёй гісторыі, кампанія бярэ ўдзел у розных гонках, асабліва ў Формуле-1, дзе яна мае найбольшы поспех. Эмблема «Ферары» — жарабец, які ўстаў на дыбы, на жоўтым фоне. Традыцыйны колер аўтамабіляў — чырвоны, але кампанія выпускае аўтамабілі і іншых колераў.

Ferrari
Тып Naamloze vennootschap[d]
Заснаванне 1947
Заснавальнікі Enzo Ferrari[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя sports car[d]
Абарот
  • 3 400 000 000 € (2017)
Аперацыйны прыбытак
  • 691 000 000 € (2017)
Чысты прыбытак
  • 537 000 000 € (2017)
Колькасць супрацоўнікаў
Матчына кампанія Ferrari N.V.[d][2]
Даччыныя кампаніі Ферары
Сайт ferrari.com

Зноскі