Sports Car Museum Lány - Ford Mustang (emblem).jpg

Ford Mustang — культавы аўтамабіль сегмента Pony Car вытворчасці Ford Motor Company.

Першае пакаленне (1964–1973)Правіць

Аўтамабіль дэбютаваў на Сусветным кірмашы ў Нью-Ёрку 17 красавіка 1964 года. Недарагі аўтамабіль са спартыўным знешнім выглядам і магутным рухавіком V8 з самага пачатку стаў хітом. Пазней з'явіліся версіі Boss, Mach I і Shelby.

2 сакавіка 1966 года быў прададзены 1 000 000-ы «Мустанг»[1].

Да канца выпуску мадэль значна змянілася і вырасла ў памерах. Шматлікія энтузіясты разглядаюць мадэлі 19691973 гадоў як асобныя ад больш ранніх аўтамабіляў, але ўсе Мустангі з 1964 да 1973 года з'яўляюцца часткай сямейства першага пакалення[2].

Shelby GT350Правіць

 
Shelby GT350

Стварэнне першага Mustang дапрацаванага Кэралам Шэлбі пачалося ў жніўні 1964 года. Асноўнай задачай было павялічыць магутнасць рухавіка. Дзякуючы, сярод іншага, новаму ўпускному калектару і карбюратару магутнасць здолелі давесці да прыкладна 310 к.с. Аўтамабіль таксама атрымаў чатырохступеньчатую механічную каробку перадач. Машыны мелі кузаў белага колеру Wimbledon White з блакітнымі палосамі Guardsman Blue. Унутры было дэмантавана задняе сядзенне.

Гатовая машына была прадстаўлена 27 студзеня 1965 года. Было створана 562 асобніка Shelby GT350 і 37 машын GT350R падрыхтаваных для гонак[3].

Шостае пакаленне (з 2015-га)Правіць

 
Ford Mustang GT (2014–2017)

Улетку 2014 года пачаўся выпуск Мустанга шостага пакалення (завадскі код S550).

У жніўні 2018 года з канвеера завода Flat Rock Assembly Plant(англ.) бел. у Мічыгане сышоў 10-мільённы Mustang. Юбілейным стаў белы кабрыялет Mustang GT, абсталяваны 5,0-літровым рухавіком Coyote V8 (460 к.с.) агрэгатаваным з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач[4].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2017[5]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 27,7 72%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 15,8 32%
  Бяспека пешаходаў 32,8 78%
  Актыўная бяспека 7,4 61%
Пратэставаны аўтамабіль — Ford Mustang 5.0 Fastback

ВарыяцыіПравіць

Мадэльны шэраг уключае[6]:

  • Mustang EcoBoost — базавая мадэль. Абсталяваны чатырохцыліндравым турбіраваным рухавіком EcoBoost аб'ёмам 2,3 л, магутнасць — 310 к.с., круцільны момант — 475 Н·м.
  • Mustang EcoBoost Premium — у дадатак да стандартнага абсталявання мае скураныя крэслы, інфармацыйную сістэму Sync 3, бакавыя люстэркі з падаграваннем і сістэму выбару рэжымаў руху Selectable Drive Modes.
  • Mustang EcoBoost High Performance Pack — апцыённы пакет для любой мадэлі EcoBoost, купэ або кабрыялета. Выкарыстоўвае перапрацаваную версію рухавіка Ford Focus RS, які выдае магутнасць 332 к.с.
  • Mustang GT — мае 5,0-літровы V8 (460 к.с., 570 Н·м), які агрэгатаваны альбо з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач, альбо з 10-ступеньчатай аўтаматычнай. Стандартныя абсталяванне ўключае кіраванне запускам, 18-цалевыя колы і інфармацыйна-забаўляльную сістэму Ford Sync.
  • Mustang GT Premium — у дадатак да Mustang GT мае скураныя сядзенні з падаграваннем і вентыляцыяй, бакавыя люстэркі з падагрэвам, сістэму выбару рэжымаў руху Selectable Drive Modes і інфармацыйную сістэму Sync 3.
  • Mustang GT Performance Pack 1 — у пакет уваходзяць новыя 19-цалевыя дыскі, лепшыя шыны, шасціпоршневыя тармазы Brembo, спойлер, больш жорсткую падвеску. Рухавік — такі самы як на Mustang GT — 5,0-літровы V8 (460 к.с., 570 Н·м).
  • Mustang GT Performance Pack 2 — гэты пакет мае іншыя 19-цалевыя дыскі, шыны Michelin Pilot Sport Cup 2, большыя тармазы Brembo і адаптыўную падвеску Ford MagneRide.
  • Mustang Mach 1 — V8, 5,2 л, 480 к.с., 569 Н·м.
  • Mustang Bullitt — V8, 5,0 л, 480 к.с., 569 Н·м.
  • Mustang Shelby GT350 — V8, 5,2 л, 526 к.с., 582 Н·м.
  • Mustang Shelby GT350R — яшчэ больш арыентаваны на трэк, чым GT350. Атрымаў адаптыўную падвеску MagneRide, шасціступеньчатую механічную каробку перадач, вялікія тармазы Brembo, электронную блакіроўку і інш. GT350R таксама мае магутнасць на адну конскую сілу больш, чым GT350, — 527.
  • Mustang Shelby GT500 — самая магутная мадэль у шэрагу. Мае 5,2-літровы V8, які выдае 760 к.с. і 847 Н·м. Для Shelby GT500 таксама даступны апцыённы пакет Carbon Fiber Track Pack, які дадае карбонавыя колы, сплітары і шмат іншага.

Зноскі

  1. Ford celebrates 1 millionth Mustang (англ.) . history.com (13 лістапада 2009). Праверана 2 сакавіка 2020.
  2. First Generation: 1964.5-1973 >> 6-Generation Ford Mustang Family Photo Shows Pony Car Evolution (англ.) . motor1.com (15 кастрычніка 2018). Праверана 27 студзеня 2020.
  3. Debiut Mustanga Shelby GT350 (польск.) . autocentrum.pl (27 студзеня 2020). Праверана 27 студзеня 2020.
  4. 10 Millionth Ford Mustang Rolls Off The Flat Rock Production Line (англ.) . motor1.com (8 жніўня 2018). Праверана 27 студзеня 2020.
  5. https://www.euroncap.com/en/results/ford/mustang/27540
  6. Ford Has 13 Different Mustang Models: Can You Name Them All? (англ.) . motor1.com (16 чэрвеня 2020). Праверана 2 ліпеня 2020.

СпасылкіПравіць