Głos znad Niemna
«Głos znad Niemna» («Голас з-над Нёмана») — газета, якая выдаецца ў г. Гродна з снежня 1989 на польскай мове Саюзам палякаў на Беларусі. У 1990—1991 гадах выходзіла нерэгулярна, друкавалася ў Польшчы. У 1992 выходзіла два разы на тыдзень, з 1993 — штотыднёва.
Głos znad Niemna | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Głos znad Niemna Glos znad niemna[1] |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Выдавец | Саюз палякаў на Беларусі |
Краіна | |
Заснавана | 3 снежня 1989 |
Мова | беларуская[1] |
Галоўны офіс | |
ISSN | 1563-3233 |
Вэб-сайт | zpb.org.pl/index.php?id=… |
Газета асвятляе жыццё палякаў у Беларусі, дзейнасць СПБ, змяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літаратурныя творы. З 2005 года, пасля расколу ў СПБ, пачалі выходзіць дзве газеты з такой самай назвай.
Зноскі
- ↑ а б в The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1563-3233