Global Battle Of The Bands
The Global Battle Of The Bands — найбуйнейшы міжнародны музычны конкурс, штогадовае спаборніцтва музычных гуртоў, якія ўжывую выконваюць свае кампазіцыі. Заснавальнік «GBOB Worldwide Ltd» — Торы Лэнд. Праводзіцца з 1979 года, калі ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі скандынаўскія краіны. У сваім глабальным статусе праект пачаў жыццё ў 2004 годзе. Цяпер у музычнай бітве прымаюць удзел прадстаўнікі 30 краін.
Global Battle Of The Bands | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 2004 |
Уручаемы трафей | Best New Band in the World[d] |
Краіна паходжання | |
Пераможца | Sinoptik[d], Dubtonic Kru[d], Boys in a Band[d] і Firekind[d] |
Афіцыйны сайт | gbob.com |
Прызавы фонд | 100 000 $ |
У 2013 годзе Беларусь стала паўнапраўнай удзельніцай конкурсу. Мерапрыемствы конкурсу доўжыцца на працягу года. У краінах праходзяць нацыянальныя адборачныя туры і нацыянальныя фіналы, пераможцы якіх адправяцца на Сусветны фінал. Фінальная глабальная бітва кожны год праводзіцца ў новай краіне. Фіналісты змагаюцца за статус «Лепшая сусветная новая група» і залатую статуэтку GBOB. Прыз пераможцу таксама ўключае запіс у адной з вядомых студый, удзел у міжнародным туры і наяўныя грошы.[1]
Зноскі
- ↑ Начался приём заявок на участие в The Global Battle Of The Bands (руск.). Experty.by (28/03/2013). Праверана 1 жніўня 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- globalmusicgarden.com/the-global-battle-of-the-bands/ — афіцыйны сайт The Global Battle Of The Bands
- The Global Battle Of The Bands ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Меркаванне аб конкурсе The Global Battle Of The Bands на YouTube