Grodno Jazz

міжнародны фестываль джаза

«Grodno Jazz» (бел.: Гродна Джаз) — штогадовы міжнародны фестываль джаза, які праходзіць у беларускім Гродне[1]. Узнік з мэтай стварэння падзеі, якая ўмацоўвала б імідж Гродна як беларускага горада з еўрапейскім стылем жыцця, прыцягвала б да горада ўвагу прафесіяналаў і аматараў высакаякаснай музыкі сусветнага ўзроўню.

Grodno Jazz
міжнародны фестываль джаза
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр джаз
Гады правядзення 2006 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Заснавальнікі Гродзенская абласная філармонія
Мова песень беларуская, руская

Гісторыя правіць

I фестываль правіць

Адбыўся 22 мая 2007 года ў рэстаране «Гродна». Удзельнікамі з’яўляліся «Big band» Б. Мягкова, «Яблочный чай» і госці з Польшчы.

II фестываль правіць

Адбыўся 23 красавіка 2008 года ў рэстаране «Гродна». Удзельнікі: «Камерата» (Мінск), «Big band» Б. Мягкова (Гродна), «Drawing the car» (Польшча), «J.Strobel&A.Stankiewich» (Польшча), «Millennium orchestra» (Мінск).

III фестываль правіць

Адбыўся 26 чэрвеня 2009 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: «Big Band» Б. Мягкова (Гродна), «Trees» (Літва), «Maciek Kadziela Quartet» (Польшча), «Hush» (Мінск), «Stop Time» (Гродна), «Millennium Orchestra» (Мінск), квартэт Ю. Венядзіктава (Гродна), Эстрадна-Сімфанічны Аркестр БДУКМ В. Валатковіча, Эстрадны Аркестр ГУУС Мінгарвыканкама.

IV фестываль правіць

Адбыўся 18 ліпеня 2010 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: «Яблочный чай», «Big Band» Б. Мягкова, Эстрадны аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, Эстрадна-духавы аркестр МНС г. Гродна, «ARTFILE», «Seven Heaven Group», «Real Jazzz Band».

V фестываль правіць

Адбыўся з 24 па 25 чэрвеня 2011 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Б. Мягкова з юбілейным канцэртам, а таксама «Real Jazzz Band» (Мінск), Эстрадны духовы аркестр УУД Гродзенскага Аблвыканкама, «Big Band» Д. Ціхана (Ліда), «Каприз» (Гродна), «Stop Time» (Гродна), «Cherry Jazz» (Мінск), квартэт «Greenstream» (Мінск), «Tanin Jazz» (Мінск), «Jazzpospolita» (Варшава).

VI фестываль правіць

Адбыўся 4 снежня 2011 года ў Гродзенскай абласной філармоніі. Удзельнікі: «Kazalpin» (Швейцарыя), «Grzegorz Karnas Trio» (Польшча), «Port Mone» (Мінск), «Stop Time» (Гродна).

VII фестываль правіць

Адбыўся з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: Эстрадны духавы аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, «Big Band» Д. Ціхана (Ліда), «Каприз» (Гродна), «Fat Jazz Band» (Гродна), «Stop Time» (Гродна), «Saxy Saund» (Мінск), «Chiefs Band» (Минск), а таксама «Lora Shafran» (Польшча).

X фестываль правіць

Адбыўся з 27 па 28 чэрвеня 2015 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікамі былі Трыа Себасцьяна Студніцкага (Германія) і інш.

XI фестываль правіць

З 25 па 26 чэрвеня 2016 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка адбыўся XI міжнародны фестываль джаза[2]. У канцэрце прынялі ўдзел аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, польскі мультыінструменталіст Юзэф Скшэк[pl], ізраільскаі калектыў «Ganelin Trio Priority» (фартэпіяна Вячаслава Ганэліна, саксафаніст Пятрас Вішняускас, барабаншчык Клаус Кугель)[3]. Госці выконвалі амерыканскую і англійскую музыку 1960-х (прагучалі варыяцыі паводле твораў «The Beatles», Луі Армстранга, Чака Беры).

XII фестываль правіць

Адбыўся 24—25 чэрвеня 2017 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. У праграме выступілі госці з ЗША, Мінску і іншых гарадоў Беларусі, а таксама мясцовыя калектывы.[4]

XIII фестываль правіць

Меў адбыцца з 23 па 24 чэрвеня 2018 года на адкрытай пляцоўцы каля Новага замку. Чакаецца ўдзел музыкантаў з Беларусі і Літвы.[5]

Зноскі

  1. Во время фестиваля «Grodno Jazz» Гродно окунулся в атмосферу американского ретро(недаступная спасылка). Региональная газета «Вечерний Гродно» (26 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2016. Праверана 21 лютага 2017. (руск.)
  2. Джаз, краски и автомобили: 8 летних фестивалей в Гродно и области(недаступная спасылка). Беларускі партал TUT.BY (31 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2017. Праверана 21 лютага 2017. (руск.)
  3. На фестываль Grodno Jazz 2016 прыедуць трыа з Ізраіля і мультыінструменталіст з Польшчы(недаступная спасылка). Твой Стыль (24 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 21 лютага 2017.
  4. Фестиваль джазовой музыки «Grodno Jazz-2017». Relax.by. Праверана 1 студзеня 2018.
  5. Музыкальный фестиваль — Grodno Jazz — 2018 (руск.). АФІША.TUT.BY. Праверана 4 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць