HandMade — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року.

HandMade
Жанры урбаністычнае рэгі, блюз, рок
Гады 2009 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Яўген Валошын (вакал, гітара)
Андрэй Маркуц (вакал, гітара)
Уладзімір Пыльчанка (акардэон)

Першы выступ гурта (яшчэ пад назвай Jab Club) адбыўся ў ліпені 2009 года на V з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Пазней гурт даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Двойчы музыкі HandMade выступалі ў Вільні.

На песню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 года HandMade даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў мінскі Дзіцячы дом № 2.

Аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.

ДыскаграфіяПравіць

  • DEMO. The music from unfreedom (2012)

СпасылкіПравіць