Hok-key — беларускі музычны гурт, які грае цяжкі, меладычны, з элементамі фольку метал, пазначыў сваю прысутнасць выпускам пяці поўнафарматных альбомаў, а таксама мноствам сінглаў і EP.

Hok-key
Жанр Melodic Metal/Folk
Краіна  Беларусь
Адкуль Minsk
Лэйблы Wormholedeath Records, STF Records
hok-key.com

Гісторыя правіць

Hok-key — гэта разнапланавы ў творчым пошуку гурт, які прайшоў шлях ад арыгінальнага сцёб-металу і стварэння тэкстаў адразу падчас выступу да цяперашняй сваёй формы — філасоўскіх тэкстаў і музычна-гукавых эксперыментаў, якія не выходзяць за рамкі цяжкага, меладычнага, з элементамі фольку металу (у асноўным на беларускай мове).

На працягу сваёй дзейнасці гурт ратыруецца на радыёстанцыях, актыўна прымае ўдзел у рознага кшталту фестывалях і канцэртах як у сябе на радзіме, так і за яе межамі (Польшча, Францыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія, Аўстрыя), у тым ліку такіх як «Celtic Transilvania», «Наш Грунвальд», «Купальскае Кола», METAL CROWD Open Air, Рок-Фэст «Сафоний», Міжнародны байк-фестываль «МОТО УДАР», Фестываль Freedom`s … А ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 2015 года гурт здзейсніў музычны тур па краінах Еўропы — «Thunder and Lightning European Tour». У 2017 годзе гурт выдаў пяты поўнафарматны альбом «Kalasy Pad Siarpom» і прэзентаваў яго ў Еўропе падчас «Reaping Europe Tour 2017—2018», які ахапіў усю Еўропу, ад Польшчы да Партугаліі.

Удзельнікі правіць

Яр Сапуноў • гітара • клавішы • музыка

Ірына Сапунова • скрыпка • тэксты

Містэр X • вакал

Алег Канцоў «Леший» • бубны

Аляксандр Волчэк • бас-гітара • тэксты

Дыскаграфія правіць

2007 — LP — «Всё Hok-key» …

2009 — single — «Адлюстраванне»

2009 — LP — «Ad Libitum»

2011 — ЕР — «Спадчына»

2012 — single — «Колыбельная»

2012 — LP — «R.I.P.»

2013 — ЕР — «Illuminati»

2014 — LP — «Знак Бяды»

2015 — EP — «Just Time»

2017 — LP — «Kalasy Pad Siarpom»

2018 — single — «Hej, sokoły»

2020 — single — «Faster, Harder, Louder!»

2022 — LP — «In Existence»

Узнагароды правіць

Гурт атрымаў Гран-пры ў Міжрэгіянальным музычным праекце «ROCKоделие — 2021», а таксама дыпломы «Лепшыя песенныя тэксты» і Светлагорск. Першае месца ў наменацыі лепшы гурт у Міжрэгіянальным музычным праекте «Шацілінскі Шлягер — 2022» а таксама дыплом у намінацыі «Лепшае выкананне песні 80х гадоў». Светлагорск. Лаўраэт фестывалю «Фіа-Фэст 2022». Маладзечна.

Спасылкі правіць