Дзевяты з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Адбыўся 812 снежня 1925 г. у Мінску. Прысутнічала 247 дэлегатаў з рашаючым і 161 з дарадчым голасам ад 15 075 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня правіць

  • Справаздача ЦК КП(б)Б (А. I. Крыніцкі)
  • справаздача Рэвізійнай камісіі КП(б)Б (А. А. Чарнушэвіч);
  • справаздача ЦКК КП(б)Б (В. П. Грузель);
  • даклад ЦК РКП(б) (I. I. Скварцоў-Сцяпанаў);
  • даклад ЦКК РКП(б) (А. А. Сольц);
  • даклад аб гаспадарчым будаўніцтве (I. А. Адамовіч);
  • даклад аб рабоце прафсаюзаў (М. Е. Ендакоў);
  • даклад аб рабоце сярод моладаі (М. М. Галадзед);
  • даклад аб Чырвонай Арміі (С. М. Кажэўнікаў);
  • партыйна-арганізацыйнае пытанне;
  • выбары.

Праца з'езда правіць

3'езд ухваліў дзейнасць ЦК, ЦКК і рашэнні XIV канферэнцыі РКП(б), палітычную лінію і арганізацыйную работу ЦК КП(б)Б, тэзісы Палітбюро ЦК РКП(б) па гаспадарчым будаўніцтве. У рашэннях з'езда па пытаннях сацыялістычнай індустрыялізацыі прасочвалася паступовае наступленне на НЭП. З'езд адобрыў тэзісы ЦК РКП(б) да XIV з'езда ВКП(б) і намеціў меры па іх выкананні. Абмеркаваў праект Статута РКП(б) і прапанаваў унесці ў яго асобныя змены і дадаткі. Ухваліў новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Усе канферэнцыі, пачынаючы з VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б), якая аб'явіла сябе I-м з'ездам КП(б)Б, рашыў лічыць з'ездамі КП(б)Б.

Вынікі з'езда правіць

З'езд выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 43 членаў і 20 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КП(б)Б з 5 членаў і 2 кандыдатаў у члены, ЦКК КП(б)Б з 18 членаў і 7 кандыдатаў у члены, дэлегатаў на XIV з'езд ВКП(б).

Літаратура правіць

  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1: 1918 — 1927. — Мн.: Беларусь, 1983. — 526, [1] с.
  • Яфімчык, А. Дзевяты з'езд КП(б)Б / Аляксандр Яфімчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 223. — ISBN 985-11-0041-2.