JSON (джэ́йсан, ад англ.: JavaScript Object Notation — аб’ектная натацыя Javascript) — гэта фармат файла і фармат абмену данымі, які выкарыстоўвае зразумелы для чалавека тэкст для захоўвання і перадачы аб’ектаў даных, якія складаюцца з пар атрыбут-значэнне, масіваў або іншых серыялізаваных значэнняў. Гэта распаўсюджаны фармат для выкарыстання ў электронным абмене данымі, у тым ліку для сувязі вэб-праграм з серверамі.

Выява лагатыпа
Пашырэнне .json[1]
MIME application/json[2]
Тып фармату Абмен данымі
Пашыраны з JavaScript
Стандарт(ы) STD 90 (RFC 8259), ECMA-404, ISO/IEC 21778:2017
Адкрыты фармат? Так
Сайт json.org/

Фармат даных файла JSON не залежыць ад мовы праграмавання. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся ў JavaScript, але зараз многія мовы праграмавання маюць магчымасці для яго генерацыі. Імёны файлаў JSON выкарыстоўваюць пашырэнне .json.

Стандарты

правіць

Упершыню фармат JSON быў апісаны ў спецыфікацыі RFC 4627 у 2006 годзе. Стандарт фармату JSON ECMA-404 быў упершыню створаны ў 2013 годзе.[3] Спецыфікацыя RFC 8259, апублікаваная ў 2017 годзе, адпавядае ECMA-404. У тым жа годзе JSON таксама быў стандартызаваны як ISO/IEC 21778:2017.[4] Стандарты ECMA і ISO/IEC апісваюць толькі дазволены сінтаксіс, у той час як RFC ахоплівае некаторыя пытанні бяспекі і камунікацыі.[5]

Сінтаксіс

правіць

Наступны прыклад паказвае апісанне чалавека на англійскай мове ў фармаце JSON.

{
  "firstName": "John",
  "lastName": "Smith",
  "isAlive": true,
  "age": 27,
  "address": {
    "streetAddress": "21 2nd Street",
    "city": "New York",
    "state": "NY",
    "postalCode": "10021-3100"
  },
  "phoneNumbers": [
    {
      "type": "home",
      "number": "212 555-1234"
    },
    {
      "type": "office",
      "number": "646 555-4567"
    }
  ],
  "children": [
    "Catherine",
    "Thomas",
    "Trevor"
  ],
  "spouse": null
}

Альтэрнатывы

правіць

JSON прасоўваецца як менш затратная альтэрнатыва XML.[6] Таксама замест JSON могуць выкарыстоўвацца CSV і YAML файлы.

Зноскі

  1. https://www.file-extension.info/format/json
  2. D. Crockford The application/json Media Type for JavaScript Object Notation (JSON)IETF, 2006. — 10 p. — doi:10.17487/RFC4627
  3. The JSON Data Interchange Format. ECMA International (1 кастрычніка 2013). Праверана 24 October 2019.
  4. ISO/IEC 21778:2017. ISO. Праверана 29 July 2019.
  5. Bray. JSON Redux AKA RFC7159. Ongoing. Праверана 16 March 2014.
  6. JSON: The Fat-Free Alternative to XML. json.org. Праверана 14 March 2011.

Спасылкі

правіць
  • json.org (англ.) — афіцыйны сайт