«Jednaść» — беларуская грамадска-палітычная газета паланафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921—1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова (W. Šyškoŭ)[1]. Будучае адраджэнне беларускай дзяржаўнасці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднання беларусаў перад расійскай небяспекай. Паведамляла пра стварэнне Краёвай сувязі, беларуска-літоўскія адносіны. Друкавала літаратурныя творы[2].

Jednaść
Тып тыднёвая
Рэдактар Васіль Шышкоў
Заснавана 6 мая 1921
Спыненне публікацый 1922
Палітычная прыналежнасць Паланафільства[d]
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня, Стромая (Малая партовая) вул. 3-1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У маі 1921 года віленскі стараста выдаў цыркуляр каменданту віленскай паліцыі, у якім адзначалася, што «гэта выданне выступае пад лозунгам адзінства з Польшчай, таму не трэба яму перашкаджаць і стрымліваць распаўсюджванне штотыднёвіка на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, а ўплываць там, дзе ёсць беларускае насельніцтва, на пашырэнне яго чытання»[3].

Зноскі

Спасылкі правіць