LITWA: hłos monarchisty
«LITWA: hłos monarchisty» (бел.: Літва: голас манархіста) — беларуская газета, друкарскі орган Манархічнай лігі Вялікага Княства Літоўскага. Выдаецца нерэгулярна, кірыліцай і лацінкай (з № 21 за травень 2007-га внрсіі не супадаюць паводле аб’ёму і зместу). Выданне прапагандуе ідэі ліцвінства і аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ды Рэчы Паспалітай.
LITWA: hłos monarchisty | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Litwa |
Тып | нерэгулярная |
Краіна |
![]() |
Рэдактар | Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі |
Заснавана | 28 лютага 1995 года |
Палітычная прыналежнасць | ліцвінства, кансерватызм, традыцыяналізм, манархізм, антыглабалізм |
Мова | беларуская з уласнымі асаблівасцямі |
Вэб-сайт | manarchija.org |
ГісторыяПравіць
Лічыцца спадкаемніцай газеты «Litwa», якая выходзіла ў 1908—1911 гг. па-польску. Адноўленая (заснаваная) 28 лютага 1995 года. Да 1998-га ў склад рэдакцыі ўваходзілі Уладзімір Міхневіч, Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі і Уладзімір Пятровіч. З 1998-га рэдактарам газеты з’яўляўся Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі.
Зварот рэдакцыі з першага нумара ад 28 лютага 1995 года:
А адзінай ідэяй, здольнай аб’яднаці значную частку нашага шматканфэсійнага ды раздробленага па палітычных перакананьнях народу, можа стаць, на наш погляд, толькі Дзяржаўная ідэя. Дзеля распрацоўкі аднаго з поглядаў на яе рэалізацыю было задуманае выданьне «Літва». Чаму менавіта «Літва»? Таму што мы перакананыя: пакуль нашы спрадвечныя назовы ня зоймуць сваё месца, пакуль жыхары сёньняшняе Рэспублікі Беларусь не ўсьвядомяць, што ў іх жылах цячэ кроў продкаў — ліцьвінаў — да таго часу не магчыма весьці сур’ёзную размову пра адбудову Дзяржавы. Карыстаньне назовамі, якія навязаныя нам захопнікамі ёсьць працягам духоўнага рабства і маўкліваю згодаю на далейшую акупацыю.Арыгінальны тэкст (бел.)A adzinaj idejaj, zdolnaj abjadnaci znacznu czastku naszaha szmatkonfesyjnaha dy razdroblenaha pa politycznych pierakanańniach narodu, moża stać, na nasz pohlad, tolki Dziarżaŭna ideja. Dziela raspracoŭki adnaho z pohladaŭ na jaje realizacyju i było zadumana wydańnie “Litwa”. Czamu mienawita “Litwa”? Tamu szto my pierakananyja: pakul naszy spradwieczny nazowy nia zojmuć swajo miesca, pakul żychary siońniaszniaje Respubliki Biełaruś nie ŭświadomiać, szto ŭ ich żyłach ciacze kroŭ prodkaŭ - Litwinaŭ - da taho czasu nie mahczyma wieści surjoznu razmowu pra adbudowu Dziarżawy. Karystańnie nazowami, jakija nawiazany nam zachopnikami jest praciaham duchoŭnaha rabstwa i maŭkliwaju zhodaju na dalejszu okupacyju.
ТэмыПравіць
Газета публікавала матэрыялы гістарычнага, сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага (традыцыяналісцка-каталіцкага) зместу. Агалошвае ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага, асвятляе праблемы беларуска-польска-летувіскіх стасункаў, лёсы манархіяў сусвету.
ЛагатыпПравіць
Сімвалам газеты з’яўляецца выява гербм з Калюмнамі Гедыміна, над якім размешчаная выява Маці Божай Вострабрамскай. Ад яе ў розныя бакі скачуць вершнікі Пагоні. Над Маці Божай — надпіс лац.: «Mater Lithvaniane, ora pro nobis!»: (бел.: «Маці Літвы, маліся за нас!»).