ЛСД

(Пасля перасылкі з LSD)
ЛСД
ЛСД
Хімічнае злучэнне
ІЮПАК (6aR,9R)-N,N-дыэтыл-7-метыл-4,6,6a,7,8,9-

гексадыгідраіндола-[4,3-fg]хіналін-9-карбаксамід

Брута-
формула
C20H25N3O 
Мал.
маса
323.431 г/моль
CAS 50-37-3
PubChem 5761
Класіфікацыя
АТХ ?
Фармакакінетыка
Метабалізм печань
Перыяд паўвывядзення 3-5 гадзін
Экскрэцыя ныркі
Лекавыя формы
?
Спосаб увядзення
пераральна, нутравенна, нутрацягліцава

ЛСД (ЛСД-25, LSD, ад ням.: Lysersäure Diethylamid) — дыэтыламід d-лізергінавай кіслаты. Псіхаактыўнае рэчыва, звычайна ўжываецца для рэкрэацыі і духоўных сеансаў. У Рэспубліцы Беларусь юрыдычна класіфікуецца як наркотык.

Хімічныя назвы: N,N-дыэтыламід лізергінавай кіслаты; N,N-дыэтыллізергаіламід. Умоўныя назвы і шыфры: LSD; LSD-25; Lysergide, Delysid. Брута-формула рэчыва: C20H25N3O. ЛСД атрымаў нумар 25, паколькі быў 25-м злучэннем, сінтэзаваным з лізергінавай кіслаты.

Эфекты ад ужывання ЛСД звычайна ўключаюць змененыя думкі, пачуцці, і ўспрыманне наваколля. Шмат ужывальнікаў зазнаюць псеўдагалюцынацыі. Тыповымі з’яўляюцца пашыраныя зрэнкі, павышаны крывяны ціск і тэмпература цела. Эфекты звычайна пачынаюцца праз паўгадзіны і цягнуцца да дванаццаці гадзін.