«Lacuna Coil» — італьянская музычная група, створаная ў Мілане ў 1996 годзе. Грае музыку ў стылях «гатычны» і «альтэрнатыўны метал». З’яўляецца адным з найбольш папулярных мэтал-гуртаў Італіі.

Lacuna Coil
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны метал
Краіны
Адкуль Мілан
Лэйблы Century Media Records[d]
Склад
lacunacoil.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Lacuna Coil

Папярэднiя назвы: «Sleep of Right» і «Ethereal». Па словах удзельнікаў гурта, на іх творчасць аказалі сільны ўплыў такія гурты, як «Paradise Lost», «Tiamat», «Septic Flesh» і «Type O Negative».

Гісторыя

правіць

Група з’явілася ў 1994 годзе пад назвай Sleep of Right, але неўзабаве змяніла назву на Ethereal. Калектыў у той час складаўся з вакалісткі Крысціны Скаббіі, гітарыста Клаудыо Лео і ударніка Леанарда Форці. У 1996 годзе група стварыла дэманстрацыйны альбом Ethereal і разаслала яго многім еўрапейскім гуказапісвальным кампаніям. Лепшыя умовы прапанаваў нямецкі лэйбл Century Media, з якім пад канец 1997 года быў заключаны кантракт. Пазнаўшы, што назва Ethereal ужо выкарыстоўваецца адным грэчаскім гуртам, калектыў змяніл назву на Lacuna Coil (што значыць «пустая спіраль»). Група запісала свой першы паўнавартасны альбом, In a Reverie, у 1999 годзе. У 2002 годзе група выпусціла альбом Comalies, які атрымаў захопленыя водгукі ад прыхільнікаў гоцік-металу з усяго свету. Праз год першы сінгл з гэтага альбома, Heaven's a Lie, стаў часта круціцца на радыё, што дадало групе вядомасці і папулярнасці.

Да 2004 годзе альбом Comalies стаў самым прадаваным CD у гісторыі лэйбла Century Media. У перапынках паміж турамі па Паўночнай Амерыцы і Еўропе група ўдзельнічала ў туры Ozzfest.

Вакалістка гурта, Крысціна Скаббія, таксама нярэдка выступае сольна, у тым ліку з такімі вядомымі рок-калектывамі, як Apocalyptica, Megadeth або After Bridge.