Lingua Ignota (лац.: "невядомая мова") — адна з першых штучных моў, апісаная ў 12-ым стагоддзі абатысай Хільдэгардай Бінгенскай. Часткова была апісаная ў трактаце Хільдэгарды "Lingua Ignota per simplicem hominem Hildegardem parolata", які дайшоў да нашага часу ў двух манускрыптах, якія датуюцца прыблізна 1200 годам; гэта Вісбадэнскі кодэкс і Берлінскі манускрыпт.

Літары Lingua Ignota

Апісанне ўяўляе гласарый з 1011 слоў (большай часткай назоўнікаў, але з дабаўленнем невялікай колькасці прыметнікаў), дадзеных у іерархічным парадку - у пачатку ідуць словы для Бога, анёлаў і святых - з тлумачэннямі пераважна на латыні і ў меншай ступені на нямецкай мове. У гласарыі магчыма знайсці сляды словаўтварэння шляхам словазлучэння і з дапамогай суфіксаў. Лексіка мовы ўяўляецца апрыёрнай, але граматыка падобна да лацінскай.

Мэта стварэння мовы застаецца нам невядомай. Таксама невядома, ці быў хто знаёмы акрамя Хільдэгарды са створанай ёй мовай. У 19 стагоддзі некаторыя лічылі, што мова задумвалася як "ідэальная" і універсальная, але зараз лічыцца, што яна павінна была заставацца таемнай, і ўспрымалася аўтарам як плод боскага натхнення. Так ці не, але пасля смерці Хільдэгарды ніхто не захаваў ведаў аб яе мове.

Тэкст на Lingua Ignota правіць

Адзіны захаваўшыся да нашага часу тэкст на Lingua Ignota мае наступны змест:

O orzchis Ecclesia, armis divinis praecincta, et hyacinto ornata, tu es caldemia stigmatum loifolum et urbus scienciarum. O, o tu es etiam crizanta in alto sono, et es chorzta gemma.

Выдзеленыя словы - лексічныя адзінкі Lingua Ignota, астатнія з'яўляюцца лацінскімі. З пяці словаў толькі loifol ("людзі") уваходзіць у згаданы вышэй гласарый; наяўнасць яшчэ чатырох - сведчанне таго, што лексікон Lingua Ignota не вычэрпваўся 1011 словамі.