Lohner-Porsche — серыя аўтамабіляў з электрычным прывадам, распрацаваных Фердынандам Поршэ. Першы ў свеце паўнапрывадны электрамабіль і гібрыдны аўтамабіль.

Электрамабілі

правіць

Першы аўтамабіль Lohner-Porsche быў прадстаўлены на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1900 годзе. Аўтамабіль прыводзіўся ў рух двума электрарухавікамі, усталяванымі непасрэдна на пярэдніх колах, кожны магутнасцю каля 3 к.с.

У лістападзе таго ж года Lohner прыняла ўдзел у выпрабаваннях на трываласць электрамабіляў, арганізаваных Аўтамабільным клубам Вялікабрытаніі і Ірландыі. На гэтай гоначнай версіі рухавікі былі ўсталяваныя на ўсе колы, што зрабіла машыну першым паўнапрывадным аўтамабілем у свеце.

На працягу 1900—1905 гадоў серыйнай вытворчасці ўдалося прадаць прыкладна 65 электрамабіляў.

Гібрыдныя аўтамабілі

правіць

Semper Vivus

правіць
 
Lohner-Porsche «Semper Vivus», рэпліка

Увосень 1900 года Фердынанд Поршэ прыступіў да праектавання новага прататыпа. Lohner-Porsche Semper Vivus спалучаў электрычныя агрэгаты ў ступіцах пярэдніх колаў з двума аднацыліндравымі рухавікамі ўнутранага згарання De Dion-Bouton магутнасцю 2,5 к.с. кожны. Яны працавалі асобна адзін ад аднаго, не былі звязаны з вядучым мостам, а толькі выпрацоўвалі энергію для сілкавання. Кожны забяспечваў ток 20 А пры напрузе 90 В. Два бензінавыя рухавікі фактычна выкарыстоўваліся для прывада электрагенератара, які падаваў неабходную электраэнергію на рухавікі на ступіцах колаў, а залішнюю энергію — на спецыяльныя акумулятары. Каб зменшыць масу і вызваліць месца для бензінавага рухавіка, Поршэ замяніў першапачатковы акумулятар сваіх электрамабіляў з 74 элементамі на меншую батарэю з 44 элементамі. Гэта быў першы ўзор гібрыднай трансмісіі.

 
Матор-кола
Характарыстыкі Lohner-Porsche «Semper Vivus»
Магутнасць РУЗ, кожны 1,85 кВт (2,5 к.с.)
Магутнасць электрарухавіка, кожны 2 кВт (2,7 к.с.)
Максімальная хуткасць 35 км/г
Запас хода 200 км
Даўжыня 3390 мм
Шырыня 1880 мм
Вышыня 1850 мм
Каляіна пярэдніх колаў 1350 мм
Каляіна задніх колаў 1540 мм
Колавая база 2310 мм
Клірэнс 250 мм
Поўная маса 1,7 т
Маса асобнага пярэдняга кола
(з рухавіком у ступіцы)
272 кг

Пасля Semper Vivus Фердынанд Поршэ працягваў удасканальваць сваю гібрыдную трансмісію з мэтай стварэння варыянту, прыдатнага для серыйнай вытворчасці. Такім чынам у 1901 годзе з’явіўся Lohner-Porsche Mixte. На ім замест аднацыліндравых рухавікоў быў усталяваны чатырохцыліндравы рухавік Daimler (аб’ём 5,5 л, магутнасць 25 к.с.), які прыводзіў у дзеянне электрагенератар, размешчаны пад сядзеннем кіроўцы.

Каб вырашыць праблему вагі сваіх аўтамабіляў, канструктар пастаянна памяншаў памер батарэй, для якіх ён спрабаваў сканструяваць пыланепранікальны кажух.

У 1901 годзе было прададзена пяць машын Lohner-Porsche Mixte. Пакупніком гэтай першай партыі быў Эміль Елінэк, вядомы генеральны прадстаўнік кампаніі Daimler-Motoren-Gesellschaft, аднак пагадненне аб супрацоўніцтве па пастаўцы рухавікоў Mercedes не адбылося, і было выраблена толькі сем Lohner-Porsche з агрэгатамі Daimler.

З 1903 года выкарыстоўваліся бензінавыя рухавікі кампаніі Panhard & Levassor.

Пры надзвычай высокіх выдатках на тэхнічныя распрацоўкі з 1900 па 1905 год удалося прадаць усяго адзінаццаць гібрыдных аўтамабіляў.

Спасылкі

правіць