Loomio
Loomio (Луміа) — гэта праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае ў прыняцці рашэнняў групай.[1][2][3][4] Луміа выкарыстоўвае жэсты рук , якія былі папулярныя падчас руху Захапі Уол-стрыт, але дазваляе групе інтэрпрэтаваць іх як для яе зручней. Карыстальнікі Луміа ініцыююць дыскусіі і высоўваюць прапановы. Падчас дыскусій над прапановамі група атрымлівае адваротную сувязь, адлюстраваную на кругавой дыяграме.[2]
У 2014 годзе дзякуючы краўдфандынгу для распрацоўкі Луміа 1.0 са стварэннем падтрымкі на мабільных тэлефонах і дадання іншых карысных функцый было сабрана 100 000 амерыканскіх долараў.[5]
Сістэма пабудавана групай распрацоўшчыкаў, ядро якой знаходзяцца ў Уэлінгтане, Новая Зеландыя. Луміа пабудавана на прынцыпах свабоднага праграмнага забеспячэння. Распрацоўшчыкі гэтага праекту раскіданы па ўсяму свету.
Гісторыя
правіцьВытокі Луміа ляжаць у сусветным руху Акупай. Пасля гэта сістэма развілася ў праект сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Прынцып працы
правіцьЛуміа пабудавана на канцэпцыі групы. Групы — гэта самая высокаарганізаваная структура ў Луміа. Групы ствараюцца карыстальнікамі сістэмы, складаюцца з іншых карыстальнікаў, якія атрымалі дазвол на ўдзел у групе. Групы могуць быць прыватныя і публічныя. Дазваляецца наладжваць публічнасць і прыватнасць груп згодна патрэб карыстальнікаў.
Члены групы могуць ствараць дыскусіі для абмеркавання розных тэм. Падчас дыскусіі сябры групы могуць пакідаць каментары і ствараць прапановы.
Прапановы чакаюць адваротнай сувязі астатніх удзельнікаў групы. Кожны ўдзельнік можа падтрымаць, не падтрымаць, устрымацца або заблакаваць прапанову. Блакаванне прапановы — гэта найбольш моцная форма нязгоды.
Фінансаванне
правіцьЛуміа распрацоўваецца па мадэлі свабоднага праграмнага забеспячэння. Як вынік, Луміа фінансуецца праз дагаворы з урадам, бізнесам, таксама залежыць ад ахвяраванняў карыстальнікаў.[6]
Выкарыстанне
правіцьЛуміа выкарыстоўваецца Уэлінгтанскім Гарадскім Саветам для грамадзянскіх слуханняў.[7]
Пірацкая партыя Грэцыі выкарыстоўвае ў Луміа [8][9] 461 групу, пакрывае 18 федэральных аддзелаў, 13 рэгіёнаў Грэцыі, 23 прэфектуры, сотні акругаў і муніцыпалітэтаў.
Луміа атрымала перамогу на MIX Prize Digital Freedom Challenge у красавіку 2014 года.[10]
Глядзець таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Group decision-making software ready to run. Tom Pullar-Strecker
- ↑ а б Can Social Software Change the World? Loomio Just Might Архівавана 26 сакавіка 2014.
- ↑ «Occupy Democracy: Loomio attempts to re-invent group decision-making… as a co-op». Архівавана 2 лістапада 2013.
- ↑ de Taar, Charlie. «InterTwinkles: Online Tools for Non-Hierarchical, Consensus-Oriented Decision Making». MIT.
- ↑ «Out in the Open: Occupy Wall Street Reincarnated as Open Source Software». Wired.
- ↑ https://love.loomio.org/
- ↑ «Loomio Launches Exciting Collaboration with Wellington City Council». blog.enspiral.com. Архівавана 6 лістапада 2013.
- ↑ «Loomio used for large scale citizen democracy project in Greece». blog.loomio.org. 14 March 2014. Архівавана 7 красавіка 2014.
- ↑ «The Largest Loomio Project Yet». techpresident.com. Архівавана 17 сакавіка 2015.
- ↑ «Wellington Tech Startup Loomio Wins International Award». Scoop.co.nz.
Спасылкі
правіць