Lotus Cars — брытанскі вытворца спартыўных і гоначных машын, які базуецца ў Хетэле, Норфалк, Англія.

Lotus Cars
Тып public limited company[d]
Заснаванне 1952
Заснавальнікі Colin Chapman[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль і аўтазапчасткі[d]
Абарот
  • 94 млн £ (2021)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 385 чал. (2021)
Матчына кампанія Джылі
Сайт lotuscars.com (англ.)

Кампанія заснаваная ў 1952 Энтані Коліным Брусам Чапменам як Lotus Engineering Ltd. Першапачаткова вытворчасць размяшчалася ў будынку былой стайні ў Хорнсі. З 1960 г. вытворчасць аўтамабіляў была перамешчана ў сучасны завод недалёка ад Хетэл. Побач з заводам размяшчаўся стары вайсковы аэрадром, які быў пераабсталяваны пад выпрабавальны трэк.

У 1982 годзе, ва ўзросце 54-х гадоў, ад сардэчнага прыступу памёр Колін Чапмен. Ён мінуў шлях ад гандляра аўтамабілямі да геніяльнага канструктара і мультымільянера. Яго паспяховыя гоначныя аўтамабілі заваявалі сем тытулаў у гонках серыі Формула-1.

У 1986 годзе кампанія была набытая General Motors, якая прадала яе холдынгу A.C.B.N. Holdings S.A. 27 жніўня 1993 г. за 30 мільёнаў амерыканскіх долараў. У 1996 годзе кантрольны пакет акцый выкупіў малайзійскі канцэрн Perusahaan Otomobil Nasional Bhd (Proton).

У Беларусі правіць

Станам на канец 2020 года ў Беларусі зарэгістравана 5 аўтамабіляў Lotus[1].

Зноскі