У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

MEU (SOC) (Marine Expeditionary Unit Special Operation Capable), афіцыйная маркіроўка M45 MEUSOC — паўаўтаматычны пісталет магазіннага тыпу боезабеспячэння, аддачнага тыпу, ударна-спускавога дзеяння пад патрон .45 ACP. Заснаваны на арыгінальнай канструкцыі M1911 Джона Браўнінга, з'яўляецца табельнай зброяй для войск Выведкі ЗША (Force Recon) пры Корпусе Марской Пяхоты ЗША (United States Marine Corps Force Reconnaissance) з 1985 г. У Нацыянальнай Базе (National Stock) мае нумар 1005-01-370-7353.

Pistol, Caliber .45, MEU(SOC)
{{{апісанне выявы}}}
Пісталет MEU(SOC) са збройным ліхтаром SureFire , шнуром Gemtech, і дзяржальняй Strider Gunner
Апісанне
Тып: Паўаўтаматычны пісталет
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Гісторыя мадэлі
Серыйны выпуск: 1986[1]
Выраблялася: Trained Weapons Training Battalion armorers at the Rifle Team Equipment Shop/USMC Precision Weapons Shop
Характарыстыкі
Маса, кг: 1,1 кг (з пустым магазінам)
Даўжыня, мм: 210 мм
Даўжыня ствала, мм: 127 мм
Калібр, мм: 11.43×23 mm
Патроны: .45 ACP
Тып агню: паўаўтаматычны
Прынцып дзеяння: аддача ствала, closed bolt
Боезабеспячэнне: 7 патронаў (стандартны магазін)
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 244 м/с

Гісторыя

правіць

У канцы 1980-х, за USMC палкоўнік Роберт Янг прапанаваў серыю спецыфікацый і паляпшэнняў, каб зрабіць вынаходку Браўнінга гатовай да баёў 21-га стагоддзя, многія з якіх былі ўключаныя ў канструкцыю MEU (SOC).[2][3]

 
Марпехі страляюць з MEU(SOC)

У 2002 годзе амерыканскі часопіс Handgunner заявіў, што «Марскія збройнікі з Precision Weapons Section, MCBQ» вырабілі 789 MEU (SOC)1911. Спіс паляпшэнняў і змен закрануў магазін, утулкі, эжэктар, баёк і інш, усе з Nowlin Manufacturing. Затворы былі замоўлены ў Springfield Armory з пярэдняй воссю, расфакусіраваным засцерагальнікам і зваротнай спружынай ад Ed Brown. З Novak быў заключаны кантракт на прыцэлы, Wilson Combat рабіў кнопкі вымання магазіну, а King's Gun Works пастаўляў сіметрычныя засцерагальнікі пад вялікі палец.

Марпех можа зрабіць 80 000 стрэлаў з гэтага пісталета падчас цыкла навучання і наступнага разгортвання.[4] Тым не менш, звычайна пісталет вяртаюць да PWS Кванціка (Quantico) для аднаўлення пасля 10000 стрэлаў.[5] Аднаўленне закранае замену амаль усех часткак, акрамя рамкі корпусу, якія да 2003 года апошні раз вырабляліся ў 1945 годзе. Рамка правяраецца і выкарыстоўваецца паўторна, калі па-ранейшаму адпавядае ваеннай спецыфікацыі.[4][5] Ёсць рамкі на ўзбраенні Марской пяхоты ЗША, якія вытрымалі ўжо больш за 500000 стрэлаў.[4]

Афіцэр Кен Дэвіс з Command of the Precision Weapons Shop заявіў, што M1911 — «адзіны пісталет, які можа стаяць на ўзбраенні».[4]

Калі стала вядома, што паліцыя Лос-Анджэлеса задаволена сваімі М1911 вытворчасці фірмы Кімбер (Kimber Manufacturing), дадзенай фірме быў зроблены адпаведны запыт. Неўзабаве Кімбер стаў вырабляць у абмежаваных колькасцях пісталет, які стаў потым вядомым як Interim Close Quarters Battle pistol (ICQB) (en. часовы пісталет для блізкага бою).

Замена

правіць

У сувязі з зносам і павялічэннем колькасці перасаналу Марской пяхоты і MARSOC, марскія пяхотнікі ЗША шукаюць на камерцыйнай аснове замену. Камандаванне Корпусу Марской пяхоты (Marine Corps Systems Command) 17 лютага 2005 абвесціла, што збіраецца набыць 150 Springfield Armory Professional Model пісталетаў для выкарыстання як MEU(SOC).[6] Гэты пісталет выкарыстоўваецца спецназам Федэральным Бюро Расследванняў SWAT. Аднак ён быў адхілены раней для прыняцця ў якасці ICQB. Нягледзячы на запланаваныя куплі камерцыйных пісталетаў, Камандаванне Корпусу Марской пяхоты працягвае замаўляць дэталі для стварэння дадатковых MEU (SOC).[7] У 2010 былі абвешчаны патрабаванні для планаванай замены. Былі прапанаваныя тры пісталеты для USMC, як замена бягучага M45. Colt прапанаваў мадыфікаваную версію свайго O1980RG (Rail Gun), які з'яўляецца вытворным ад іх існуючай лініі XSE 1911-шных пісталетаў з пустэльнай пасочна-каляровай афарбоўкай паверхні і начныям прыцэлам Novak. Springfield Armory выставілі варыянт поўнапамернага Loaded MC Operator M1911A1 з ваенна-стандартнай 1913 рэйкай (1913 rail), трыційным начным прыцэлам і ў двухкаляровай чорна(засаўка)-зялёнай(рамка) афарбоўцы. Трэцяя прапанова ад Karl Lippard Designs — мадэль пісталету, за аснову якой узяты CQB-пісталет [8]: пісталет M1911A1-шнага стылю, выраблены з ужываннем інструментальная сталі S7 і вялікай колькасці запатэнтаваных кампанентаў, такіх як аўтаматычны рукоятачны засцерагальнік з рычагом на дзяржальні зброі, які выключаецца пры яе ахопе рукой і прыцэльных дастасаванняў.

20 Ліпеня 2012 г., Colt 1911 Rail Gun быў абраны і выйграў кантракт на першапачатковую пастаўку 4000 пісталетаў.[9] Пісталет быў перайменаваны ў M45A1 Close Quarter Battle Pistol (CQBP), замоўленная колькасць павялічана да 12 000.[10] Канструкцыя Colt лічыцца абнаўленнем папярэдняга пісталета і не з'яўляецца цалкам новай канструкцыяй.[11]

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць

Арыгінальныя пісталеты былі старанна адабраны з атрыманыхса складоў Colt M1911A1, якія былі разабраныя, ачышчаны ад задзірын, і гатовыя да далейшага выкарыстання ў USMC Precision Weapon Section (PWS) у Квантыка (Quantico), штат Вірджынія.[3] Там яны атрымалі аўтаматычны рукоятачны засцерагальнік з рычагом на дзяржальні зброі, aсіметрычныя засцерагальнікі пад вялікі палец, спускавы цынгель ад Videcki, палепшаныя прыцэлы высокага бачнасці, палепшаную ствольную каробку ад Bar-Sto, гумовыя накладкі на дзяржальню ад Pachmayr і магазіны з нержавеючай сталі ад Wilson Combat.[3][12][13]

Высілак на спуску-узводзе мае паміж 4,5 і 5,0 фунтаў-сілы (20 і 22 Н).[13]

Кампаненты пісталета ўсталяваны ўручной абсталяваны і не з'яўляюцца ўзаемазаменнымі.[13] The last four digits of the weapon's serial number are stamped on the top of the barrel, on the right-side of slide assembly, inside of the beavertail grip safety, on each side of the ambidextrous thumb safety, and on the inside face of the mainspring housing group.[13]

У паляпшанным CQBP M45A1 ёсць некалькі змен ў параўнанні з арыгінальны дызайн M1911A1. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца спружынная сістэма двайной аддачы, якая размяркоўвае сілу аддачы .45 ACP патрона шляхам зніжэння пікавай сілы імпульсу аддачы. Таксама мае 3-кропкавы трыціявы прыцэл, 127 мм ствол, двубакавы засцеражальнік, планку Пікатыні пустынную афарбоўку.[14]

Зноскі

  1. Olive-drab.com's M1911 M1911A1 Pistol. Retrieved on September 19, 2008.
  2. Johnston, Gary Paul (2004). "One Good Pistol". Soldier of Fortune Magazine: 62–67.
  3. а б в Clancy, Tom (1996). Marine: A Guided Tour of a Marine Expeditionary Unit. Berkeley, California: Berkeley Trade. pp. 64, 79–80. ISBN 978-0-425-15454-0.
  4. а б в г Rogers, Patrick A (1 May 2001). "Strong Men Armed: The Marine Corps 1st Force Reconnaissance Company Part III Section 2". The Accurate Rifle. 4 (4): 47. Архівавана з арыгінала 22 снежня 2017. Праверана 24 снежня 2013.
  5. а б Brown, R.E. (1 July 2004). "MEU 1911 .45: the Legend Lives in the Hands of Today's Marines". American Handgunner (July/August 2004). Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2009. Праверана 17 кастрычніка 2022.
  6. Federal Business Opportuntities: SPECIAL NOTICE — 10 — MEU(SOC) 45 caliber pistols
  7. Federal Business Opportuntities: SOURCES SOUGHT — 10 — MEUSOC .45 PISTOL
  8. Close Quarter Battle Pistol — пісталет для блізкага бою ці пісталет для бою ў амбежаванай прасторы.
  9. http://www.marinecorpstimes.com/news/2011/01/marine-marsoc-pistol-45cal-012511w/ Архівавана 28 студзеня 2011.
  10. Colt Defense LLC Announces Award of Marine Corps M45 Close Quarter Battle Pistol (CQBP) Contract Архівавана 29 жніўня 2012. — Colt press release, July 20, 2012
  11. Why the Marines adopted the M45 Colt 1911 — The Firearm Blog.com
  12. Oliva, Mark (5 August 2002). "Some MEU's Still Carry Proven M1911 .45's". Stars and Stripes European and Pacific Edition. Stars and Stripes. Праверана 4 March 2007.
  13. а б в г TM 00526A-24&P/2 U.S. MARINE CORPS TECHNICAL MANUAL ORGANIZATIONAL AND INTERMEDIATE MAINTENANCE MANUAL INCLUDING REPAIR PARTS LIST PISTOL, CALIBER .45, MEU(SOC). Washington, DC: Headquarters, U.S. Marine Corps. 31 August 1994. p. 122.
  14. M45A1: A New Colt .45 for the 21st Century — Defensemedianetwork.com, May 26, 2013