Mack AC
Mack AC — грузавы аўтамабіль амерыканскай кампаніі Mack Trucks. Выпускаўся з 1916 па 1938 год. Выпушчана 40 299 аўтамабіляў[1].
Mack AC | |
---|---|
Вытворца | Mack Brothers Company |
Гады выпуску | 1916–1938 |
Колавая формула | 4х2, 6х4 |
Вікісховішчы | на
Масk АС выпускаўся ў некалькіх варыянтах з колавай формулай 4х2 і 6х4, і з некалькімі варыянтамі колавай базы. Грузападымальнасць вар'іравалася ад 3,5 да 7,5 тон.
Гісторыя
правіцьАўтамабіль быў распрацаваны ў 1915 годзе канструктарам Альфрэдам Мейзьюры (англ.: Alfred Masury). Першы прататып Е2 пабудавалі ў жніўні 1915 году, а серыйная вытворчасць шырокай гамы АС пачалася праз год[2].
У 1917 годзе пачаў выпускацца АС грузападымальнасцю 7,5 т.
З 1923 г. на грузавікі сталі ўсталёўваць 6-цыліндравыя рухавікі магутнасцю 97–120 к.с. (мадэлі АН, AJ, AL).
З 1927 года стала выпускацца мадэль АК з карданным прывадам.
З 1929 года выпускаліся 2- і 3-восевыя АР грузападымальнасцю 7,5–10 т з новым 6-цыліндравым рухавіком ў 150 к.с. Для 2-восевых варыянтаў ужываўся карданны прывад, 3-восевыя грузавікі 6x2 мелі ланцужны прывад сярэдняга моста, але ў 1931 годзе атрымалі міжвосевы дыферэнцыял і прапаноўваліся з колавай формулай 6x4. Грузавікі АР, якія сталі развіццём серыі АС, атрымалі закрытую кабіну і дыскавыя колы з пнеўматычнымі шынамі. З 1926 па 1938 год былі пабудаваныя 285 адзінак гэтай мадыфікацыі[3].
З 1932 году выпускаліся будаўнічыя самазвалы АС6 з 6-цыліндравым 150-моцным рухавіком.
Без асаблівых тэхнічных змяненняў аўтамабілі выпускалі да 1938 года. За 24 гады было выраблена 40 299 аўтамабіляў[1].
Канструкцыя
правіцьГрузавыя аўтамабілі Масk АС выпускаліся ў некалькіх варыянтах колавай формулы (4х2 і 6х4), і з некалькімі варыянтамі колавай базы (3962, 4267 і 4572 міліметраў), грузападымальнасць якіх вагалася ад 3,5 да 7,5 тон.
Кабіна
правіцьХарактэрную форму перадняй частцы вызначыла размяшчэнне радыятара паміж маторным адсекам і адкрытай кабінай, што дазваляла, адкінуўшы капот, атрымаць доступ да рухавіка з трох бакоў. Акрамя таго, дзякуючы такой кампаноўцы, у непагадзь кіроўца, адкрываючы адмысловы лючок, мог задзейнічаць абагравальнік[4].
У 1925 годзе з'явілася лабавое шкло[4].
Рухавік
правіцьНа аўтамабіле быў усталяваны радны чатырохцыліндравы рухавік, магутнасцю 75 конскіх сіл.
Рухавік астуджаўся двума блокамі радыятараў, размешчаных справа і злева за капотам перад кабінай кіроўцы. Замест вентылятара выкарыстоўвалася «слімак» з крыльчаткай, замацаванай на махавіку.
Пачынаючы з 1923 года грузавікі АС камплектаваліся шасціцыліндравымі рухавікамі, магутнасць якіх вагалася ад 97 да 120 к.с., а з 1932 года выпускаліся будаўнічыя самазвалы Mack АС6, на якіх таксама ўсталёўваліся шасціцыліндравыя рухавікі, але ўжо магутнасцю 150 к.с.
Трансмісія
правіцьНа аўтамабіль усталёўвалася механічная чатырохступеньчатая каробка перадач, якая была выканана разам з дыферэнцыялам і галоўнай перадачай у сярэдняй частцы шасі. Ад іх на заднія колы круцільны момант перадаваўся не карданным валам, а з дапамогай двух бакавых ланцугоў.
На трохвосевых мадэлях, пры агульным ланцужным прывадзе з прамежкавага вала з дыферэнцыялам, пары бартавых колаў ахоплены яшчэ адной ланцугом такім чынам, што ўсе колы каляскі круцяцца ў адным кірунку з аднолькавай хуткасцю. Пазней аўтамабілі атрымалі і арыгінальны міжвосевы дыферэнцыял. Акрамя восі кручэння, задняя каляска трохвосевых варыянтаў мела чатыры вертыкальныя кароткія рысоры з гумавымі пракладкамі, якія дазвалялі ёй перамяшчацца ў невялікіх межах налева або направа.
Пры пярэдніх вядучых колах (мадыфікацыі AP, 6х6) ролю швораня адыгрывалі пары канічных шасцерняў, адна з якіх была апорнай, а другая (верхняя) — вядучай.
Інавацыі
правіцьНа канструктыўныя рашэнні, якія былі выкарыстаны ў грузавіку Масk АС, было выдадзена 18 патэнтаў[2][5]. Былі запатэнтаваныя: поршні з шэрага чыгуну, адлітыя парамі з легіраванай сталі цыліндры, якія затым падвяргаліся тэрмаапрацоўцы. Таксама былі запатэнтаваныя штампаваная рама з хром-нікелевай сталі, металічныя працоўныя дэталі, якія ўзмоцнены метадам павярхоўнага ўшчыльнення, а таксама шэраг дэталяў са сплаваў алюмінію, напрыклад картэр рухавіка.
Першая сусветная вайна
правіцьУ ходзе Першай сусветнай вайны аўтамабілі Мack AC знаходзіліся на ўзбраенні войскаў ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі[6]. Аўтамабілі вялікімі партыямі пастаўляліся для Брытанскай арміі, 4470 адзінак былі накіраваны ў Францыю ў дапамогу пехацінцам Амерыканскай арміі.
Большасць выкарыстоўваліся ва ўзброеных сілах як бартавыя грузавікі і артылерыйскія цягачы. Больш цяжкія, 7,5-тонныя мадыфікацыі, выкарыстоўваліся для перавозкі танкаў Renault FT17 .
«Bulldog»
правіцьЗа сваю характэрную знешнасць, — прысадзістую выправу, масіўны прасападобны капот, па баках якога ўсталёўваліся вялізныя фары, і даволі шырока расстаўленыя колы, — аўтамабіль атрымаў мянушку «Bulldog» (Бульдог).
Вонкавыя выявы | |
---|---|
пласціна з выявай бульдога, які ірве кнігу ўліку кошту транспартных перавозак «Hauling Costs» | |
macktrucks.com |
Мянушка настолькі трывала прыжылася, што была ўзята кампаніяй Mack Brothers у якасці свайго сімвала, і ўжо з чэрвеня 1921 году да баку кабіны прыкаваныя сталёвыя штампаваныя пласціны з выявай бульдога, які ірве кнігу ўліку кошту транспартных перавозак «Hauling Costs». У 1922 годзе кампанія афіцыйна прыняла бульдога ў якасці карпаратыўнага знака[7].
У 1932 годзе галоўны інжынер кампаніі Mack Trucks Alfred Masury падаў заяўку атрыманне патэнта на арыгінальны дызайн і канструкцыю статуэткі бульдога[3]. 11 кастрычніка 1932 года патэнт быў выдадзены і з 1933 года капоты грузавікоў пачалі ўпрыгожваць маскатам бульдога, які ўсталёўваецца і на сучасных грузавіках кампаніі.
Зноскі
- ↑ а б http://www.macktrucks.com/default.aspx?pageid=255 Архівавана 21 студзеня 2013. Афіцыйны сайт Mack Trucks — Гісторыя
- ↑ а б Кочнеў, Я.Д. (2008). Энцыклапедыя ваенных аўтамабіляў. — 2-е выд., Перапрац. і дап. М.: ТАА «Кніжнае выдавецтва "За рулем"». pp. 640 с. ISBN 5-9698-0040-6.
- ↑ а б http://www.macktrucks.com/default.aspx?pageid=257 Архівавана 21 студзеня 2013. Афіцыйны сайт Mack Trucks — Гісторыя
- ↑ а б А. Красноў BULLDOG // «Основные Средства» : часопіс. — 2001. — № 12.
- ↑ http://truck-auto.info/mack/610-as-bulldog.html
- ↑ http://voenavto.com/universal/univ7.htm Архівавана 26 студзеня 2012.
- ↑ http://www.macktrucks.com/default.aspx?pageid=256 Архівавана 21 студзеня 2013. Афіцыйны сайт Mack Trucks — Гісторыя
Літаратура
правіць- А. Красноў BULLDOG // «Основные Средства» : часопіс. — 2001. — № 12.