Matador (бронеаўтамабіль)

Matador — бронеаўтамабіль, які распрацаваны паўднёваафрыканскай кампаніяй Paramount Group[1] і вырабляецца ў Азербайджане[2]. Прэзентаваны ў 2007 годзе[3][4].

Matador
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Paramount Group[d]
Рухавік дызельны рухавік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Распрацаваны для ваенных і міратворчых аперацый у гарадскіх раёнах. Уласная маса складае 10800 кг, вага карыснай нагрузкі — 4500 кг. Здольны перавозіць да 14 чалавек[5]. Аўтамабіль развівае крэйсерскую хуткасць 100 км/г.

Matador абсталёўваецца альбо рухавіком MAN, аб’яднаным са 12-ступеністай паўаўтаматычнай каробкай перадач, альбо рухавіком Cummins, аб’яднаным з цалкам аўтаматызаванай 6-ступеністай каробкай перадач.

Корпус з падвойнай абшыўкай. Мае V-вобразнае дно, што павялічвае абароненасць ад мін[6][7]. Машына можа быць абсталявана кулямётам, гарматнымі альбо мінамётнымі агнявымі платформамі, ракетнымі ўстаноўкамі[1].

Аператары

правіць

Знаходзіцца на ўзбраенні армій Азербайджана[8], Габона[9] і Іарданіі[10].

Крыніцы

правіць
  1. а б Paramount Group(недаступная спасылка). Army-Technology.com. Архівавана з першакрыніцы 17 October 2013. Праверана November 5, 2014.
  2. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. IDEAS 2014. Архівавана з першакрыніцы 7 October 2010. Праверана 5 November 2014.
  4. IDEX 2009 International defence Exhibition Conference military army Abu Dhabi United Arab Emirates n - Army Recognition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 January 2012. Праверана 5 November 2014.
  5. Paramount Group(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы February 25, 2010. Праверана March 10, 2010.
  6. Lenta.ru: Наука и техника: Азербайджан обеспечит СНГ южноафриканскими бронемашинами. Архівавана з першакрыніцы 6 August 2011. Праверана 5 November 2014.
  7. Leon Engelbrecht. SA's Paramount teams with Ashok Leyland in MRAP business (17 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 November 2014. Праверана 5 November 2014.
  8. The Military Balance 2022,p.183
  9. Internal Server Error. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2017.
  10. The Military Balance 2016. — P. 336.