Модула-2

(Пасля перасылкі з Modula-2)

Модула-2 (англ.: Modula-2) — камп'ютарная мова праграмавання высокага ўзроўню. Створана паміж 1977 і 1985 гг. Ніклаусам Віртам як перагляд мовы Паскаль; прызначана быць адзінай мовай для аперацыйнай сістэмы і прыкладных праграм персанальнай працоўнай станцыі Ліліт.[1]

Modula-2
Клас мовы імператыўная, структураваная, модульная
З’явілася ў 1978
Аўтар(ы) Ніклаўс Вірт
Тыпізацыя даных строгая, статычная
Асноўныя рэалізацыі
Дыялекты PIM2, PIM3, PIM4, ISO
Зведала ўплыў Модула, Mesa, Паскаль, Algol-W
Паўплывала на Модула-3, Аберон, Ада, Фартран 90, Lua, Seed7, Zonnon, Modula-GM

Асноўныя канцэпцыі:

  • Модуль — адзінка раздзельнай кампіляцыі;
  • Каруціна (англ.: coroutine) — базавы будаўнічы блок для канкурэнтных працэсаў;
  • Тыпы і працэдуры, якія дазваляюць доступ да машынна-спецыфічных дадзеных.

Ніклаўс Вірт разглядаў мову Модула-2 як пераемніцу сваіх ранейшых моў праграмавання, Паскаль і Модула.[2]

Зноскі

  1. Summary of Projects by N. Wirth, 1962—1999
  2. N. Wirth, Pascal and its Successors. In Software Pioneers, M. Broy and E. Denert, Eds. Springer-Verlag, 2002, ISBN 3-540-43081-4

Літаратура правіць

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8