Mozilla Foundation
Mozilla Foundation — амерыканская некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў ліпені 2003 года для падтрымкі і кіраўніцтва праектам Mozilla. Арганізацыя рэгулюе развіццё праекта, кіруе ключавой інфраструктурай і кантралюе гандлёвыя маркі і аўтарскія правы Mozilla. Mozilla Foundation знаходзіцца ў горадзе Маўнтын-В’ю ў Крамянёвай даліне.
Mozilla Foundation | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | некамерцыйная арганізацыя |
Кіраўнік | Mitchell Baker[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 15 ліпеня 2003 |
Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне[1] |
Абарот |
|
Член у | |
foundation.mozilla.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Mozilla Foundation апісвае сябе як «некамерцыйную арганізацыю, якая спрыяе адкрытасці, інавацыям і ўдзелу ў Інтэрнэце».[6] Mozilla Foundation кіруецца Маніфестам Mozilla, у якім пералічваюцца 10 прынцыпаў, якія, на думку Mozilla, «з’яўляюцца крытычна важнымі для таго, каб Інтэрнэт працягваў прыносіць карысць грамадскаму дабру, а таксама камерцыйным аспектам жыцця».[7]
Гісторыя
правіць23 лютага 1998 г. кампанія Netscape стварыла Mozilla Organization для каардынацыі распрацоўкі Mozilla Application Suite.[9][10] У 2003 годзе тагачасны уласнік Netscape кампанія AOL рэзка скараціла свой удзел у Mozilla Organization, таму 15 ліпеня 2003 г. была заснаваная арганізацыя Mozilla Foundation, каб Mozilla магла выжыць без Netscape. Кампанія AOL дапамагла у першапачатковым стварэнні Mozilla Foundation: перадала апаратнае забеспячэнне і інтэлектуальную ўласнасць новай арганізацыі, наняла каманду з трох чалавек на працягу першых трох месяцаў існавання і далей ахвяравала 2 мільёны долараў на працягу двух гадоў.[11]
Даччыныя кампаніі
правіцьMozilla Corporation
правіць3 жніўня 2005 г. Mozilla Foundation абвясціла аб стварэнні Mozilla Corporation, якая апісваецца як «падаткаабкладаемая даччыная кампанія, якая служыць некамерцыйным і грамадскім мэтам сваёй бацькоўскай кампаніі, Mozilla Foundation, і якая будзе адказваць за распрацоўку прадуктаў, маркетынг і распаўсюджванне прадуктаў Mozilla». У адрозненне ад Mozilla Foundation, Mozilla Corporation з’яўляецца камерцыйнай, што дае ёй значна большую свабоду ў атрыманні даходаў і бізнес-дзейнасці, якой яна можа займацца. З 2004 па 2014 гады большая частка даходаў паходзіла ад пагаднення з Google, якое прадугледжвала, што пошукавай сістэмай па змаўчанні ў вэб-браўзеры Firefox будзе Google Search. У лістападзе 2014 года Mozilla падпісала пяцігадовае партнёрства з Yahoo, у выніку чаго Yahoo! Пошук стала пошукавай сістэмай па змаўчанні для Firefox у ЗША. Яндэкс-пошук з’яўляецца стандартным для Firefox у Расіі, а Baidu ў Кітаі.
У лістападзе 2017 года Mozilla скасавала пагадненне з Yahoo на два гады раней, чым планавалася. Нягледзячы на тое, што рашэнню скасаваць пагадненне прыпісалі мноства фактараў, у тым ліку некаторыя згадкі аб зніжэнні даходаў Mozilla, верагодна, штуршок быў звязаны з нядаўнім набыццём Yahoo кампаніямі Verizon і Oath.
Mozilla China
правіцьBeijing Mozilla Online Ltd або Mozilla China — гэта камерцыйная даччыная кампанія Mozilla Foundation, якая дапамагае прасоўваць прадукты Mozilla у Кітаі. Была заснавана 4 сакавіка 2005 г.
MZLA Technologies Corporation
правіць28 студзеня 2020 г. Mozilla Foundation абвясціла, што з гэтага часу Mozilla Thunderbird будзе распрацоўвацца яе даччыной кампаніяй MZLA Technologies Corporation, каб мець магчымасці прапаноўваць новыя прадукты і паслугі, а таксама атрымліваць прыбытак не толькі праз ахвяраванні.[12]
Зноскі
- ↑ National Software Reference Library
- ↑ Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ Open Science Projects Collaborate on Joint Roadmap — 2018. Праверана 18 мая 2018.
- ↑ https://www.w3.org/Consortium/Member/List Праверана 11 чэрвеня 2019.
- ↑ https://foundation.rust-lang.org/members/ Праверана 9 лютага 2021.
- ↑ The Mozilla Foundation . Mozilla Foundation.
- ↑ The Mozilla Manifesto . Mozilla Foundation.
- ↑ Mozilla moves out of Mountain View San Francisco Chronicle
- ↑ "Netscape Announces Mozilla.org, a Dedicated Team and Web Site Supporting Development of Free Client Source Code". Архівавана з арыгінала 6 ліпеня 1998. Праверана 1 ліпеня 2023.
- ↑ Netscape Accelerates Communicator Evolution With First Release Of Next-Generation Communicator Source Code To Developer Community Via mozilla.org . Netscape. Архівавана з першакрыніцы November 5, 2002.
- ↑ mozilla.org Announces Launch of the Mozilla Foundation to Lead Open Source Browser Efforts . Mozilla Foundation.
- ↑ Thunderbird's New Home (англ.) . The Mozilla Thunderbird Blog (28 студзеня 2020).