mv (ад англ.: move) — утыліта ў UNIX і UNIX-падобных сістэмах, ужываецца для перамяшчэння або перайменавання файлаў.

Ужыванне:

  • Калі ў якасці аргументаў зададзены імёны двух файлаў, то імя першага файла будзе зменена на імя другога.
mv file1 file_1       пераймяноўвае файл
  • Калі апошні аргумент з'яўляецца імем існуючага каталога, то mv перамяшчае ўсе зададзеныя файлы ў гэты каталог.
mv file ./dir/        перасоўвае 'file' у 'dir/file' адносна бягучага каталога

Калі апошні аргумент не з'яўляецца каталогам і зададзена больш чым два файлы, то будзе надрукавана паведамленне аб памылцы.

Ключы, якія выкарыстоўваюцца з mv:

  • –f, не запытваць пацвярджэнне аперацый.
  • –i, выводзіць запыт на пацвярджэнне аперацыі, калі існуе файл, у які адбываецца перайменаванне ці перасоўванне.
  • ––, пазначае канец спіса ключоў. Выкарыстоўваецца для ўжывання з файламі, у якіх імёны пачынаюцца на .

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць