Unix

(Пасля перасылкі з UNIX)

Unix, UNIX, універсальная шматзадачная шматкарыстальніцкая аперацыйная сістэма; першая версія распрацавана ў 1960-1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T з лабараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рычы і Дугласам Макілроем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.

Unix
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Bell Labs[d], Кен Томпсан, Дэніс Рычы і Браян Керніган
Першы выпуск 1969
Вэб-сайт opengroup.org/unix
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, правы на зыходны код сістэмы UNIX належаць карпарацыі Novell (правы прызнаны ў выніку судовай справы ад SCO Group). UNIX-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыі Single UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам. Сістэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць UNIX-падобнымі.

Некаторыя адметныя рысы UNIX-сістэм:

  • ужыванне простых тэкставых файлаў для наладкі і кіравання сістэмай;
  • шырокае ўжыванне ўтыліт, якія запускаюца з каманднага радка;
  • узаемадзеянне з карыстальнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінал;
  • прадстаўленне фізічных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага ўзаемадзеяння ў выглядзе файлаў;
  • ужыванне канвеераў з некалькіх праграм, з якіх кожная выконвае адну задачу.

Звычайна Традыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо на Version 7 Unix, альбо на UNIX System V.

Гісторыя

правіць

Папярэднікі

правіць
 
Генеалагічнае дрэва UNIX-сістэм

У 1957 годзе ў Bell Labs была распачата праца па стварэнні аперацыйнай сістэмы для ўласных патрэб. Пад кіраўніцтвам Віктара Высотскага (паходзіць з сям'і рускага эмігранта) была створана сістэма BESYS. У далейшым ён узначальвае праект Multics, а потым узначальвае інфармацыйнае падраздзяленне Bell Labs.

У 1964 годзе з'явіліся камп'ютары трэцяга пакалення, для якіх магчымасці BESYS ужо не падыходзілі. Высотскі і яго калегі прынялі рашэнне не распрацоўваць новую ўласную аперацыйную сістэму, а далучыцца да сумеснага праекта General Electric і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Multics. Тэлекамунікацыйны гігант AT&T, у склад якога ўваходзілі Bell Labs, істотна дапамог праекту, але ў 1969 годзе ён сышоў з праекта, які не прыносіў прыбыткаў.

Першыя UNIX

правіць

Першапачаткова UNIX была распрацавана пад канец 1960-х гадоў супрацоўнікамі Bell Labs, у першую чаргу Кенам Томпсанам, Дэнісам Рычы і Дугласам Макілроем.

 
Кен Томпсан і Дэніс Рычы — стваральнікі UNIX

У 1969 годзе Кен Томпсан, імкнучыся рэалізаваць ідэі, якія леглі ў аснову MULTICS, але на больш сціплым апаратным забеспячэнні (DEC PDP-7), напісаў першую версію новай аперацыйнай сістэмы, а Брайан Керніган прыдумаў для яе назву — UNICS (UNIplexed Information and Computing System, бел.: Прымітыўная інфармацыйная і вылічальная сістэма) — у процівагу MULTICS (MULTIplexed Information and Computing Service). Пазней гэтая назва скарацілася да UNIX.

У лістападзе 1971 года выйшла версія для PDP-11, найбольш паспяховага сямейства мінікамп'ютараў 1970-хСССР яго аналагі, якія выпускаліся Міністэрствам электроннай прамысловасці былі вядомыя як СМ ЭВМ і «Электроніка», пазней ДВК, вырабляліся у Кіеве, Варонежы, Зеленаградзе). Гэта версія атрымала назву «першая рэдакцыя» (Edition 1) і была першай афіцыйнай версіяй. Сістэмны час усе рэалізацыі UNIX адлічваюць ад 1 студзеня 1970.

Першыя версіі UNIX былі напісаны на мове асэмблера і не мелі ўбудаванага кампілятара з мовай высокага ўзроўню. Прыкладна ў 1969 годзе Кен Томпсан у супрацоўніцтве з Дэнісам Рычы распрацаваў і рэалізаваў мову Бі (B), якая ўяўляла сабой спрошчаны (для рэалізацыі на мінікамп'ютарах) варыянт распрацаванай ў 1966 мовы BCPL. Бі, як і BCPL, быў інтэрпрэтавальнай мовай. У 1972 годзе была прадстаўлена другая рэдакцыя UNIX, перапісаная на мове Бі. У 1969—1973 гадах на аснове Бі была распрацавана кампілявальная мова, якая атрымала назву Сі (C).

У 1973 годзе выйшла трэцяя рэдакцыя UNIX, з убудаваным кампілятарам мовы Сі. 15 кастрычніка таго ж года з'явілася чацвёртая рэдакцыя, з перапісаным на Сі сістэмным ядром (у духу сістэмы Multics, таксама напісанай на мове высокага ўзроўню ПЛ/1), а ў 1975 — пятая рэдакцыя, цалкам перапісаная на Сі.

 
Варыянты Unix па гадах

З 1974 года UNIX стала распаўсюджвацца сярод універсітэтаў і акадэмічных устаноў. З 1975 года пачалі з'яўляцца новыя версіі, распрацаваныя за межамі Bell Labs, і папулярнасць сістэмы ўзрасла. У тым жа 1975 годзе Bell Labs прадставіла шостую рэдакцыю, вядомую па шырока распаўсюджаным каментарыям Джона Лаёнса[1].

На 1978 год сістэма была ўсталяванай больш чым на 600 машынах, перш за ўсё ва ўніверсітэтах. Сёмая рэдакцыя была апошняй адзінай версіяй UNIX. Менавіта ў ёй з'явіўся блізкі да сучаснага інтэрпрытатар каманднага радка Bourne shell.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. (Lions' Commentary on UNIX 6th Edition, with Source Code, [1], [2] (яп.))