Міртакветныя
Міртакве́тныя (Myrtales) — парадак двухдольных раслін групы разіды.
Міртакветныя | ||||||||||||
Quisqualis indica | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Myrtales Rchb. (1828) | ||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДрэвы, хмызнякі і травы з процілеглымі, радзей чарговымі, рэдка кальчаковымі простымі, большай часткай цэльнымі лістамі, звычайна з больш ці менш рудыментарнымі прылісткамі.
Кветкі двухполыя, актынаморфныя ці больш-менш зігаморфныя, большай часткай 4- ці 5-членныя, звычайна з больш ці менш развітым гіпантыем, з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя. Чашачка ў выглядзе лопасцей гіпантыя, ці вельмі рэдукаваная. Пялёсткі паміж сабой свабодныя, чаргуюцца з чашалісцікамі. Тычынкі шматлікія. Гінецэй паракарпны ці, часцей, другаснасінкарпны, з двух-многіх (часта 4 ці 5) карпел, са стылодыямі, зрослымі ў слупок. Завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя, ад шматгняздовай да 1–2-гняздовай, звычайна з (1)2-многімі семязачаткамі на кожнай карпеле. Плады розных тыпаў
Сістэматыка
правіцьСістэма класіфікацыі APG II (2003) вылучае наступныя сямействы, якія адносяцца да парадку міртакветных:
- Alzateaceae
- Combretaceae
- Crypteroniaceae
- Heteropyxidaceae
- Lythraceae
- Melastomataceae
- Memecylaceae
- Myrtaceae — Міртавыя
- Oliniaceae
- Onagraceae — Скрыпнёвыя
- Penaeaceae
- Psiloxylaceae
- Rhynchocalycaceae
- Vochysiaceae
Больш ранняя сістэма класіфікацыі Кронквіста (1981) для парадку міртакветных выглядала наступным чынам:
Галерэя
правіць-
Эўкаліпт
(Eucalyptus)
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.
- Прусакова Б. М. Міртакве́тныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 390. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Ми́ртовые // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 365. — 831 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
правіць- Міртакветныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)