NAPOLI («Наполі») — псеўданім беларускай спявачкі Вольгі Шыманскай; раней — музычная група, якая выступала ў жанрах поп-музыкі, сучаснага рытм-н-блюза і танцавальнай музыкі. Удзельнік нацыянальных адборачных конкурсаў на Еўрабачанне 2014, 2015, 2016 і 2017 гадоў у Беларусі. Удзельнік нацыянальнага адборачнага конкурсу на Еўрабачанне 2016 года ў Польшчы.

NAPOLI

Асноўная інфармацыя
Жанры Поп-музыка
Сучасны Рытм-н-блюз
Танцавальная музыка
Гады 2012-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Руская
Беларуская
Англійская
Склад Вольга Шыманская
Былыя
ўдзельнікі
Ілля Краўчук
Сяргей Балаболаў
Ілона Мунцян
fb.com/music.napoli

Гісторыя правіць

Група «NAPOLI» была ўтворана ў складзе Іллі Краўчука, Ілоны Мунцян і Вольгі Шыманскай у красавіку 2012 года ў горадзе Мінск[1]. Удзельнікі фестывалю Славянскі базар 2012 года[2].

2014 правіць

10 студзеня 2014 года група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2014 года ў Беларусі. Група выступіла з кампазіцыяй «Stay With Me» і заняла восьмае месца, набраўшы 8 балаў (7 балаў з 12 ад тэлегледачоў, 1 бал з 12 ад журы)[3].

25 сакавіка 2014 года трагічна загінуў саліст гурта Ілля Краўчук[4].

2 ліпеня 2014 года быў прадстаўлены новы саліст гурта Сяргей Балаболаў[5].

26 снежня 2014 група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачаннн 2015 года ў Беларусі. Група выступіла з кампазіцыяй «My Dreams» і заняла шостае месца, набраўшы 36 балаў (7 балаў з 12 ад тэлегледачоў і 29 балаў ад журы)[6].

2015 правіць

З лістапада 2015 года група «NAPOLI» прадстаўлена ў выглядзе сольнага праекта Вольгі Шыманскай[7].

2016 правіць

22 студзеня 2016 года праект «NAPOLI» прыняў ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2016 года ў Беларусі з кампазіцыяй «My Universe». Праект «NAPOLI» заняў другое месца, атрымаўшы 22 399 галасоў тэлегледачоў[8].

5 сакавіка 2016 года група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе да Еўрабачання 2016 года ў Польшчы з песняй «My Universe». «NAPOLI» заняла дзевятае месца, набраўшы 0,59 % галасоў тэлегледачоў[9].

30 чэрвеня 2016 года саліст групы «NAPOLI» Вольга Шыманская была прызнана лепшым беларускім выканаўцам па версіі музычнага тэлеканала RUTV: Беларусь. Па выніках галасавання Вольга атрымала 24,9 % галасоў.

2017 правіць

20 студзеня група «NAPOLI» ўдзельнічала ў фінале беларускага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне з песняй «Let's come together» і заняла 5 месца.

Склад правіць

  • Вольга Шыманская — вакал, аўтар песень

Былыя ўдзельнікі правіць

  • Ілля Краўчук
  • Сяргей Балаболаў
  • Ілона Мунцян

Прадзюсар - Аляксандр Слуцкі

Сінглы правіць

Год Сінгл
2012 Столица
2012 Бомба
2012 Ты и я
2012 Песня про детство (feat. Natali Studio)
2013 Teen spirit anthem
2013 Если ты рядом (feat. Герман)
2013 Города
2013 Фобия
2013 Stay With Me
2013 Новый год
2014 Увидишь свет
2014 My dreams
2015 My universe
2016 Час надзей
2017 Let's come together

Гасцявы ўдзел правіць

Год Сінгл
2016 Под солнцем (with Alen Hit)

Відэакліпы правіць

Год Кліп
2012 Ты и я
2013 Песня про детство (feat. Natali Studio)
2013 Если ты рядом (feat. Герман)

Зноскі