Neshta (ад бел.: не́шта) — камп’ютарны вірус, які з’явіўся ў Рэспубліцы Беларусь у канцы 2005 года. Neshta адносіцца да тыпу файлавых вірусаў — зараз малапапулярных шкодных праграм. У базах антывірусных праграм Neshta вядомы, як Virus.Win32.Neshta («Антывірус Касперскага»), Win32.HLLP.Neshta (Dr. Web), Win32.Neshta (NOD32), Win32.Neshuta («Symantec Antivirus»).

Фактычна Neshta з’яўляецца першым беларускім вірусам, які атрымаў шырокае распаўсюджанне (у асноўным у Беларусі і краінах СНД). Пры тым, што вірус не мае разбуральнай функцыі, у першыя месяцы яго распаўсюджання вялікая колькасць камп’ютараў у Беларусі пацярпела менавіта ад спроб яго выдаліць. Папулярныя антывірусы выдалялі сам вірус, але не вярталі некаторыя змененыя вірусам значэнні ў сістэмным рэестры Windows да пачатковага стану. У выніку, камп’ютар, які добра працаваў да антывіруснай чысткі, пры спробе запусціць якую-небудзь праграму выдаваў стандартны дыялог «Не ўдалося адкрыць наступны файл…».

Пасланне ад аўтара правіць

Вядомыя дзве версіі віруса, «а» і «b». Версія «a» утрымлівае ў сабе наступнае пасланне:

«Delphi-the best. Fuck off all the rest. Neshta 1.0. Made in Belarus. Прывiтанне ўсiм ~цiкавым~ беларус_кiм дзяўчатам. Аляксандр Рыгоравiч, вам таксама. Восень — кепская пара… Алiварыя — лепшае пiва! Best regards 2 Tommy Salo. [Nov-2005] yours [Dziadulja Apanas]»

Факты правіць

  • У 2007 годзе шырокую вядомасць набыў выпадак заражэння ўсяго камп'ютарнага парку буйнога беларускага банка «Тэхнабанк», у выніку чаго кліенты банка на працягу некалькіх дзён не маглі праводзіць грашовыя аперацыі.[крыніца?]
  • Праваахоўныя органы Беларусі ў 2006 годзе заявілі аб жаданні[крыніца?] знайсці і прыцягнуць да адказнасці аўтара зламыснай праграмы, але да сённяшняга дня імя аўтара Neshta невядома.[крыніца?]
  • Апроч краін СНД, вірус распаўсюдзіўся на тэрыторыі ЗША, Канады, Польшчы, Германіі, Бразіліі і іншых краін.[крыніца?]