Nine inch nails
«Nine Inch Nails» (/naɪn ɪntʃ neɪlz/ найн інч нэйлз абр. NIN у перакладзе з анг. дзевяціцалёвыя цвікі) — амерыканскі індастрыял-гурт, заснаваны Трэнтам Рэзнарам у 1988 годзе ў городзе Кліўленд, штат Агая. Як асноўны прадзюсар, спявак, аўтар тэкстаў і музыкі, Рэзнар з'яўляецца адзіным афіцыяльным удзельнікам гурта і нясе аднаасобную адказнасць за яе развіццё. Музыка NIN ахватвае вялікую колькасць жанраў, захоўваючы характэрнае гучанне, дасяганае выкарыстаннем электронных інструментаў і сродкаў абработкі гука. Апасля запісу чарговага альбома Рэзнар, як правіла, прыцягвае музыкантаў, з якімі адпраўляецца ў турнэ ў падтрымку дыска. Гэты канцэртны склад існуе асобна ад Nine Inch Nails у студыі. На сцэне NIN часта выкарыстоўваюць для суправаджэння сваіх выступленняў эфектныя візуальныя элементы, часта дасягаючыя апагею ў разрушэнні музыкантамі сваіх інструментаў.
Nine inch nails | |
---|---|
![]() | |
![]() Жывы канцэрт «Nine Inch Nails» у Мюнхене, Германія, 28 сакавіка 2007 года. Удзельнікі групы, злева направа: Алесандра Карціні (клавішныя), Джордзі Уайт, Джош Фрыз (ударныя), Трэнт Рэзнар (выцягнутыя рукі), Аарон Норт (трымае мікрафон). | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны рок[1], эмбіент[2][3], індастрыял[4][5][…], метал[6][7][…], электронны рок[8][9][…], альтэрнатыўны метал[10][11], dark ambient[d][12], industrial rock[d][13] і індастрыял-метал[d][14] |
Гады | з 1988 – па гэты дзень |
Краіны | |
Адкуль | Кліўленд |
Лэйблы | Atlantic Records, Columbia Records[15], Interscope Records[d], Island Records, Nothing Records[d], Rykodisc[d], The Null Corporation[d], TVT Records[d] і Universal Music Group |
Склад | |
nin.com | |
![]() |
Прыхільнікі андэграунднай музыкі цёпла прынялі NIN у іх раннія гады. У 1990-я гг. група выпусціла некалькі значных запісаў, якія дасягнулі шырокай папулярнасці: шматлікія песні NIN сталі хітамі на радыё, два запісы выйгралі Грэмі, і група прадала больш 20 млн альбомаў у свеце і 10 млн у ЗША. У 1996 годзе выходзіць гульня Quake, музыку для якой напісаў Трэнт Рэзнар. У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» змясціў NIN на 94 месца ў сваім спісе 100 найвялікшых рок-артыстаў усіх часоў. Нягледзячы на гэты цёплы прыём, у групы было некалькі канфліктаў са гуказапісываючай індустрыяй. У 2007 годзе Трэнт Рэзнар заявіў, што NIN будзе далей развівацца незалежна ад гуказапісвальных лэйблаў. У мінулым NIN нячаста выпускалі вялікія студыйныя альбомы; рэміксы і канцэртныя альбомы запаўнялі гэтыя прабелы ў каталогу групы. Рэзнар спасылаецца на свае асабістыя праблемы як на прычыну гэтых паўзаў; ў сваіх песнях ён часта даследуе змрочныя староны свайго «Я».
З 1989 года, Nine Inch Nails зрабілі 8 буйных студыйных рэлізаў. Самыя апошнія рэлізы, Ghosts I–IV і The Slip, выдадзеныя ў 2008, выйшлі пад ліцэнзіяй Creative Commons. Абое спачатку былі выпушчаны лічбова, а потым паследаваў фізічны рэліз. Лічбовы рэліз The Slip быў даступны цалкам бясплатна. NIN былі намінірованы на 12 узнагарод Грэммі і выйгралі дзве з ніх за песні "Wish" і "Happiness in Slavery" у 1992 і 1995 адпаведна.
Канцэртны склад Nine Inch Nails
правіцьЗа ўсю гісторыю гурта, толькі Трэнт Рэзнар заставаўся нязменным удзельнікам канцэртаў Nine Inch Nails.
Тякучы канцэртны склад гурта:
|
Былыя ўдзельнікі гурта:
|
Прыцягнёныя музыканты:
|
Храналогія
правіць
Дыскаграфія
правіць
Асноўныя альбомы:
|
Альбомы рэміксаў:
|
Канцэртныя запісы:
|
Зноскі
правіць- ↑ http://www.contactmusic.com/nine-inch-nails/video/nine-inch-nails-came-back-haunted-audio
- ↑ http://8tracks.com/aphkrasia/synesthesia
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/creaturemusic
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/pumpkinbuzzard5
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/edwardmusic3
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/terebelam
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/core10
- ↑ http://www.cdbaby.com/Artist/TwiceandThree
- ↑ http://8tracks.com/unknownpleeasures/run-she-said
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/randingraves1
- ↑ http://www.allmusic.com/artist/trent-reznor-mn0000017580/biography
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/hauntinghalloween1
- ↑ http://www.cdbaby.com/Artist/AmongtheEchoes
- ↑ Metal Evolution — 2011.
- ↑ http://www.hollywoodreporter.com/news/nine-inch-nails-signs-columbia-559225
Спасылкі
правіцьNine inch nails на Вікісховішчы |
- nin.com — афіцыйны сайт
- nine inch nails: the great below Архівавана 4 студзеня 2006.
- старонка на YouTube
- старонка на MySpace
- аб Nine Inch Nails(недаступная спасылка) (англ.)