OžujskoOžujsko pivo — марка харвацкага светлага піва. Мацунак піва складае 5%. Вырабляецца з 1892 года найбуйнешым ў краіне Заграбскім броварам[1], якая належыць да актываў міжнароднай піваварнай карпарацыі StarBev. Ožujsko адно з самых знакамітых піваў у Харватыі.

Ožujsko

Больш за 120-гадовая піваварная традыцыя сцвярджае, што «Ožujsko» з'яўляецца адным з самых старажытных марак піва, якія робяць у Харватыі. Узнікла яно з натуральных складнікаў — хмелю, соладу ячменнага, дрожджаў і вады.[2]

Назва піва паходзіць ад месяца сакавіка — па харвацку ožujak. Уласна ў гэтым месяцы яно было ўпершыню зроблена.

Апошнія 15 гадоў Ožujsko з'яўляецца афіцыйным спонсарам харвацкай зборнай па футболе.

Зноскі

  1. Piwa Świata — Ozujsko Архівавана 5 мая 2016., piwaswiata.uad.pl
  2. Degordian, zujaweb — Production About | Ožujsko web, www.ozujsko.com

Спасылкі правіць