O tempora! O mores! (бел.: О часы! О норавы!) — лацінскі крылаты выраз. Звычайна выраз ужываюць, канстатуючы заняпад нораваў, асуджаючы цэлае пакаленне, падкрэсліваючы нечуваны характар падзеі[1].

Цыцэрон — выдатны старажытнарымскі аратар і палітык, якому належыць гэта фраза, якая стала крылатай

Самы вядомы выраз Цыцэрона з «Першай прамовы супраць Катыліны», якая лічыцца вяршыняй рымскага прамоўніцкага мастацтва. Раскрываючы падрабязнасці змовы Катыліны на паседжанні сената ў прысутнасці апошняга, Цыцэрон гэтай фразай выражае абурэнне як нахабствам змоўшчыка, які асмеліўся з'явіцца ў сенат, так і бяздзейнасцю ўлад адносна злачынца, якія задумваў гібель Рэспублікі.

О часы, о норавы! (лац.: O tempora, o mores!) Сенат гэта разумее, консул бачыць; і, аднак, гэты [чалавек яшчэ] жывы. Жывы? Больш таго, ён нават з'яўляецца ў сенат, становіцца ўдзельнікам агульнадзяржаўнага савета; […] мы ж, дзяржаўныя мужы, лічым, што дастаткова зрабілі для рэспублікі, калі [самі] пазбеглі яго лютасці і зброі.

Але ёсць версія, што першапачаткова фраза належала Катону. Катон Марк Порцый (Катон Старэйшы, ён жа – Катон Цэнзар; 234-каля 148 да н.э.) – старажытнарымскі палітык, вайскавод і пісьменнік.

Зноскі

  1. Ю. С. Цыбульник. Крылатые латинские выражения. — М.:: ООО "Издательство АСТ", 2003. — С. 89. — 830 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-17-016376-2.

Спасылкі правіць