Клеткі памерам 2,3—53х5—30 мкм, ад эліпсападобных да амаль шарападобных, адзіночныя або калоніямі па 2—64. Абалонка гладкая або з патаўшчэннем і бурымі бародаўкамі на полюсах, іншы раз укрыта тоўстым слоем слізі. Размнажаюцца аўтаспорамі. Часам да 3 пакаленняў даччыных клетак застаюцца ў матчынай абалонцы і ўтвараюць калоніі.
Арэал і экалогія
правіць
Вядома каля 50 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Трапляюцца ўсюды, пераважна ў стаячых забруджаных водах.
Некаторыя віды
правіць
Значэнне і выкарыстанне
правіць
Выклікаюць цвіценне вады. Добры корм для заапланктону.
- Міхеева Т. Аацысціс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 16.