PUMA (расшыфроўваецца як Programmable Universal Machine for Assembly або Programmable Universal Manipulation Arm) — прамысловы робат-маніпулятар, распрацаваны Віктарам Шэйнманам з фірмы Unimation — прадпрыемства-піянера ў галіне прамысловай робататэхнікі. Першапачаткова распрацаваны для General Motors, робат PUMA быў заснаваны на ранніх праектах Шэйнмана, зробленых у Стэнфардскім універсітэце.

Unimate 500 PUMA (1983) з блокам кіравання і камп'ютарным тэрміналам ў Нямецкім музеі дасягненняў натуральных навук і тэхнікі

У канструктыўным плане дадзены прамысловы робат характарызуецца тым, што яго маніпулятар валодае шасцю ступенямі свабоды, якія забяспечваюцца выключна круцільнымі злучэннямі[1].

Unimation вырабляла гэтыя робаты доўгі час, пакуль не была набыта кампаніяй Westinghouse прыкладна ў 1980 годзе, а затым фірмай Stäubli ў 1988. Nokia Robotics зрабіла каля 1500 робатаў PUMA на працягу 1980-х — Puma-650 з'яўляецца найбольш папулярнай мадэллю ў іх кліентаў. Таксама, Nokia Robotics распрацавала сваіх робатаў, такіх як Nokia NS-16 і NRS-15[2] . У 1990 Nokia прадала свае падраздзяленне Nokia Robotics.

Зноскі

  1. Automate Honors 50 Years of Robotics, englisch, archiviert.
  2. Nokia robotics. Fabryka robotow. Праверана 8 May 2013.

Спасылкі правіць