Віктар Шэйнман — піянер у галіне робататэхнікі.

Віктар Шэйнман
Дата нараджэння 28 снежня 1942(1942-12-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2016(2016-09-20)[2] (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці робатэхнік
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ён з’яўляецца выпускніком сярэдняй школы Новы Лінкальн у Нью-Ёрку, якая цяпер не існуе. У канцы 1950-х і на працягу адукацыі ў сярэдняй школе, Шэйнман спраектаваў машыну, якая пераўтварала прамову ў тэкст, як праект для навуковага кірмаша. У 1969 годзе ў час навучання ў Стэнфардскім універсітэце, Шэйнман вынайшаў Стэнфардскую руку[3], цалкам электрычны, 6-восевы шарнірны робат, прызначаны для ажыццяўлення рашэння зваротнай задачы аб палажэнні рукі ў замкнёнай форме[4][5]. Гэта дазволіла робату дакладна прытрымлівацца адвольных траекторый у прасторы пад камп’ютарным кіраваннем і пашырыла магчымасць выкарыстання робата для больш складаных прыкладанняў, такіх як зборка і дугавая зварка.

У 1973 годзе Шэйнман заснаваў Vicarm Inc. для вытвочасці яго рабатызаваных рук. У 1977 годзе Віктар Шэйнман прадаў сваі напрацоўкі Джорджу Дэвалу, які распрацаваў сістэму, што атрымала назву Unimate (Юнімэйт), і пры падтрымцы «General Motors» стала базай для робата, вядомага як Programmable Universal Mashine for Assembly (PUMA).

Віктар Шэйнман кароткі час працаваў у якасці генеральнага менэджэра падраздзялення Unimate на заходнім пабярэжжы, пакуль не перайшоў у Automatix у якасці сузаснавальніка і віцэ-прэзідэнта ў 1980 годзе. У Automatix Шэйнман распрацоўваў RobotWorld, сістэму ўзаемадзеяння дробных модуляў, падвешаных на 2-D лінейны рухавік. Прадукт лініі быў пазней прададзены японскай кампаніі Yaskawa[6].

19 красавіка 2002 года General Motors Controls, Robotics and Welding (CRW) ахвяравала арыгінальны прататып робата PUMA у Смітсанаўскі інстытут[7].

Сення Шэйнман працягвае кансультацыі і з'яўляецца запрошаным прафесарам у Стэнфардскім універсітэце на факультэце машынабудавання.

Яго пляменнік джазавы скрыпач Джэні Шэйнман.

Зноскі