Panthera F9бронетранспарцёр вытворчасці ААЭ, прызначаны для аховы межаў, паліцэйскіх аперацый і баявых дзеянняў нізкай інтэнсіўнасці. Аўтамабіль распрацаваны з цалкам модульнай сістэмай узбраення. Базавая мадэль прадаецца без усялякага ўзбраення. F9 абсталяваны баявым модулем на даху з дыстанцыйным кіраваннем, шынамі Run-Flat, кандыцыянерам, а таксама бакавымі і заднімі байніцамі[1].

Panthera F9
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базавая мадэль F9 вырабляецца кампаніяй MSPV (ААЭ). Таксама наладжана ліцэнзійная вытворчасць на заводзе ў Анкары (Турцыя)[2]. MSPV у супрацоўніцтве з французскай абароннай кампаніяй Nexter Systems прапанавала M9 Panthera з 20-міліметровай гарматай Nexter Systems ARX20 з дыстанцыйным кіраваннем і эфектыўнай далёкасцю да 1200 метраў[2][3][4].

Panthera F9 турэцкай вытворчасці пастаўляліся для сірыйскай апазіцыі і выкарыстоўваліся падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі[5], а мадэлі, вырабленыя ў ААЭ, прымяняліся Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара ў ходзе Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі[6].

Акрамя таго, браневікі выкарыстоўваліся Егіптам[2], Кеніяй[7] і Украінай[8].

Крыніцы

правіць
  1. Panthera F9 - (англ.). Праверана 6 чэрвеня 2019.
  2. а б в Nexter and MSPV building new partnership with ARX20 integration on light armoured vehicles. Army Recognition (11 мая 2017). Праверана 6 чэрвеня 2019.
  3. Safaniukwrote. "MSPV Panthera F9» Сирийские трофеи на «Армии-2018"(нявызн.). safaniuk.livejournal.com. Праверана 6 чэрвеня 2019.
  4. Nexter and MSPV joint project (англ.). Forces operations Blog (11 мая 2017). Праверана 6 чэрвеня 2019.
  5. Syrian Army destroys Turkey-supplied Panthera F9 armored vehicles in northern Hama (Photos) (англ.). Muraselon News (24 мая 2019). Праверана 6 чэрвеня 2019.
  6. Turkey has set in Libya batch of Kirpi MRAP II and Vuran (англ.). weaponews.com. Праверана 6 чэрвеня 2019.
  7. Armoured Personnel Carrier Kenya – MSPV Panthera F9 APC. www.slideshare.net (17 ліпеня 2019).
  8. https://lignesdedefense.blogs.ouest-france.fr/archive/2023/01/30/kiev-23638.html