Polska Prawda (бел.: Польская праўда) – польская штодзённая сацыялістычная газета бальшавіцкага кірунку, якая выдавалася ў Мінску, на польскай мове, з 16 лістапада (3 лістапада ст. ст) 1917 года да 19 лютага 1918 года. Да 25-га нумара мела назву «Prawda». З'яўлялася органам улад мінскай групы Польскага сацыялістычнага аб'яднання (ПСА), а яе заснавальнікамі і рэдактарамі былі Станіслаў Берсан, Стэфан Гельтман і С.Янкоўскі. Выхадзіла нерэгулярна, усяго 76 нумароў[1].

Prawda / Polska Prawda
Тып часопіс
Рэдактар Станіслаў Ігнатавіч Берсан
Галоўны рэдактар Станіслаў Берсан, Стэфан Гельтман, С.Янкоўскі
Заснавана 16 лістапада (3 лістапада ст. ст) 1917
Спыненне публікацый 19 лютага 1918
Палітычная прыналежнасць Польскае сацыялістычнае аб'яднанне
Мова польская
Галоўны офіс Мінск

Газета шмат увагі аддавала тлумачэнні пытанняў звязаных з кастрычніцкай рэвалюцыяй і каментаванні дзеянняў І Польскага корпусу ген. Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Заклікала да стварэння польскіх рэвалюцыйных батальёнаў і акрэслівала іх задачы, падтрымоўвала лісту нумар 9 ад бальшавікоў, латышскіх сацыял-дэмакратаў і ПСА ў выбарах да ўстаноўчага сходу Расіі 25 лістапада (12 лістапада ст. ст.) 1917 года. Друкавала пастановы і заявы пададзела па польскіх справах Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, рэзалюцыі і справаздачы з мітынгаў і сходаў, карэспандэнцыі з правінцыі, інфармацыі наконт сітуацыі ў Польшчы і іншыя[1].

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя... — 425 с.

Літаратура правіць