Польскі біяграфічны слоўнік
«Польскі біяграфічны слоўнік» (польск.: Polski Słownik biograficzny (PSB)) — шматтомнае выданне, мэтай якога з'яўляецца збор біяграфій вядомых ужо памерлых людзей, так ці інакш звязаных з Польшчай, якія жылі ў Польшчы ці за яе межамі, з часоў Попеля і да сучаснасці.
Польскі біяграфічны слоўнік | |
---|---|
Polski Słownik Biograficzny | |
Жанр | даведнік |
Мова арыгінала | польская |
Дата першай публікацыі | 1935 |
Выдавецтва | Польская акадэмія навук |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы том быў выйшаў у 1935 годзе і штогод выходзіла яшчэ па адным томе да 1938 года. Потым быў перарыў да 1946 года, прычынай якому была Другая сусветная вайна. Выданне было адноўлена ў 1956 годзе. Да 2030 года плануецца завяршыць выданне ў 62 тамах.
Праект
правіцьПБС выдаецца выключна Польскай акадэміяй навук і польскай акадэміяй ведаў. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантойфля (польск.: Tadeusza Manteuffla) і фінансуецца Фондам развіцця польскай навукі.
Над слоўнікам працуе каля 8000 чалавек.
Станам на май 2015 года выйшла 46 тамоў і ідзе праца над 47 томам. Трэба яшчэ выдаць тамы пра асоб з прозвішчамі на Sz — Zz.
Хаця ў слоўнік не ўключаны абсалютна ўсе вядомыя палякі, у ім дадзены біяграфіі не толькі палякаў, але і вядомых іншаземцаў, звязаных з Польшчай, а таксама прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў[1].
Рэдактары
правіцьІніцыятарам і першым галоўным рэдактарам быў Уладзіслаў Канапчынскі. У 1949 года з-за ціску з боку ўладаў быў вымушаны пакінуць пасаду рэдактара. У 1958 годзе рэдактарам стаў Казімеж Лепшы, а ў 1964 — Эмануэль Матэвуш Раствароўскі. У 1989—2002 гадах рэдактарам быў Генрых Маркевіч. З 2003 года пасаду рэдактара займае літаратуразнавец Анджэй Раманоўскі.
Зноскі
- ↑ Peter Broock, john stanley and Piotr J. Wrobel, Nation And History^ Polish Historians from the Enlightenment to the second World War (англ.)
Спасылкі
правіць- Сайт выдання PSB (польск.)