QAnon
QAnon (/ˌkjuːəˈnɒn/) — гэта тэорыя змовы, якая зарадзілася ў інтэрнэце, а таксама палітычны рух сярод праварадыкальных колаў ЗША. Яна сцвярджае, што ў свеце існуе сакрэтнае кола дужа ўплывовых сатаністаў-педафілаў-канібалаў у асяроддзі выбітных грамадзян Заходняга Свету, якія кіруюць міжнароднай сеткай па гандлю дзецьмі для дзіцячай прастытуцыі. Гэтае ж кола, па меркаванні прыхільнікаў QAnon, планавала змову супраць 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які, быццам, хоча знішчыць гэтае кола дзеля дабра ва ўсім свеце. Менавіта ў сэнсе, які, на іх думку, падцвяржае іх тэорыю, прыхільнікі QAnon інтэрпрэтуюць шматлікія цытаты Дональда Трампа, у тым ліку і неаднаразова ўжытую ім формулу «Асушыце балота!» («Drain the swamp!»), якой ён шмат разоў намякаў на тое, што плануе разбурыць палітычны істэблішмент у ЗША.
Некалькі вядомых прыхільнікаў QAnon, пачынаючы з яе нараджэння, ужо паспелі патрапіць пад суд у ЗША, у тым ліку за дамашні тэрарызм. У пракурорскіх колах ЗША тэорыя іншы раз характэрызуецца як «секта» альбо «культ».
Нарадзілася тэорыя QAnon на 4chan ў 2017 годзе.
Вядомыя прыхільнікі QAnon
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |