«Rokiczanka» (гучыць як «Ракічанка») — польскі музычны калектыў, які выконвае народную музыку. Заснаваны ў 2001 годзе ў весцы Ракітна (Люблінскае ваяводства, Любартоўскі павет, гміна Любартаў).

Rokiczanka
Жанр Народная музыка
Гады 2001 — дагэтуль
Краіна  Польшча
Горад в. Ракітна, Люблінскае ваяводства
Мова песень польская
rokiczanka.pl

Рэпертуар правіць

Гурт выконвае традыцыйныя народныя песні, не толькі з люблінскага рэгіёна, але і ўсёй Польшчы. Сярод іншых падобных гурт адрозніваецца сваімі аранжыроўкамі песень, больш сучаным гучаннем, што спрыяе папулярызацыі народных традыцый сярод больш шырокай аўдыторыі[1].

Рэпертуар гурта — традыцыйная музыка, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі гурта — спевакі–аматары. Аранжыроўкай займаюцца прафесійныя музыкі. Кіруе гуртом ураджэнец Любліна Ірэк Бахонка – музыкант, акардэаніст, музычны кіраўнік гурта[2][3].

Гісторыя правіць

Гурт утварыўся ў 2001 годзе. Толькі пасля 10 гадоў дзейнасці, у асноўным — канцэртнай, гурт вырашыщ выпусціць у 2011 годзе дэбютны альбом: «W moim ogródecku», які змяшчае 9 трэкаў. Альбом быў ацэнены па вартасці — яго намінавалі на званне «фолк-дыск года» ў конкурсе «Віртуальныя Гуслі»[4], пасля чаго з малавядомага, гурт стаў вядомым у асяроддзі аматараў і выканаўцаў польскай народнай музыкі[2][5].

Паспрыялі папулярнасці гурта і прафесійныя кліпы, зробленыя Пятром Смаленьскім[1][3]. Кліп на песню аднайменнага дэбютнага альбома «W moim ogródecku», быў намінаваны на Фестывалі «Festiwal Polskich Wideoklipów Yach Film — 2013» у катэгорыі лепшыя кадры[6]. Яшчэ адзін кліп гэтага аўтара, зняты на песню «Lipka», стаў хітом інтэрнета[2]. Абодва згаданыя вышэй музычныя кліпы зняты ў музеі пад адкрытым небам «Музей Люблінскай вёскі» ў Любліне[5].

«Rokiczanka» — ў значнай ступені сямейны калектыў (Васакі і Мазурэкі). Галоўная вакалістка гурта — Паўліна Васак, якая спявае сольную партыю ў песні «W moim ogródecku», а таксама разам з Кацярынай Мазурэк спявае ў песні «Lipka».

Пры «Rokiczanka» дзейнічае таксама дзіцяча-маладзёжны вакальны гурт «Mała Rokiczanka», які таксама выпусціў кампакт-дыск: «Muzyczne przygody».

Узнагароды правіць

У жніўні 2016 года Міністр Культуры і Нацыянальнай Спадчыны узнагародзіў калектыў «Rokiczanka» Ганаровым знакам «Заслужаны для Польскай Культуры»[7].

Склад калектыва правіць

Вакалісты правіць

  • Эльжбета Гжывач
  • Агата Кавалак
  • Ганна Мазурэк
  • Эльжбета Мазурэк
  • Катажына Мазурэк
  • Ева Музык
  • Агнешка Шчэпанік
  • Малгажата Васак
  • Паўліна Васак
  • Тэрэса Уроніш
  • Каміл Кушплак
  • Мікалай Васак
  • Даніэл Мазурэк
  • Мацей Гамонь
  • Міхал Котэр
  • Войтэк Лежак
  • Павел Ендрэек

Інструменталісты правіць

Дыскаграфія правіць

  • «W moim ogródecku» — «Rokiczanka», LP, 2011
  • «Muzyczne przygody» — «Mała Rokiczanka», LP, 2014
  • «Oj, zagraj mi muzyko!» — «Rokiczanka», LP, 2016

Зноскі

  1. а б Folk w nowej odsłonie. W skansenie teledysk nagrywają "Rokiczanki" (польск.). TVP Lublin (18 лютага 2013). Праверана 14 снежня 2017.(недаступная спасылка)
  2. а б в Łukasz Minkiewicz. Teledysk Rokiczanka – "Lipka" hitem internetu. Porównują go do "My Słowianie" (польск.). Dziennik Wschodni (6 красавіка 2014). Праверана 14 снежня 2017.
  3. а б Rokiczanka prezentuje folklor lubelskiego (польск.)(недаступная спасылка). Etnosystem.pl. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 14 снежня 2017.
  4. Rokiczanka. W moim ogródecku (польск.). Wirtu@lne gęśle. Праверана 14 снежня 2017.
  5. а б Muzyka folkowa coraz popularniejsza: Rokiczanka bije rekordy (польск.). lublin112.pl (16 лістапада 2013). Праверана 14 снежня 2017.
  6. Borys Kossakowski. Ogłoszono nominację do Yachów, nagród za najlepsze polskie teledyski (польск.). trojmiasto.pl (25 лістапада 2013). Праверана 14 снежня 2017.
  7. Rokiczanka uhonorowana medalem od Ministra Kultury i Dziedzictwa Narodowego (польск.). lubartow24.pl (18 жніўня 2016). Праверана 15 снежня 2017.

Спасылкі правіць